Сустрэча з кандыдатамі ў ЦВК прайшла пры ўдзеле дзяржсакратара Савета бяспекі

© Sputnik / Виктор ТолочкоДом урада
Дом урада - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Таксама на сустрэчы ў ЦВК прысутнічала кіраўнік Савета рэспублікі Наталля Качанава ў якасці даверанай асобы дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Тэрміновая сустрэча з кандыдатамі ў прэзідэнты прайшла ў ЦВК пры ўдзеле сакратара Савета бяспекі Андрэя Раўкова, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Меры бяспекі на масавых мерапрыемствах у Беларусі ўзмоцняць

"Кандыдатам даведзена інфармацыя аб тым, як праводзіць масавыя мерапрыемствы", - паведаміў Раўкоў журналістам, выйшаўшы з будынку? дзе прайшло пасяджэнне ЦВК.

Напярэдадні кандыдаты паведамілі пра тое, што іх выклікаюць у чацвер раніцай на тэрміновае пасяджэнне ЦВК Беларусі. За некалькі хвілін да прызначанага часу ў Дом ураду прыбыў Сяргей Чарэчань, Святлана Ціханоўская, Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў. Усе яны заявілі, што не ведаюць, у сувязі з чым яны былі тэрмінова запрошаныя ў ЦВК.

Андрэй Раўкоў па выніках пасяджэння паведаміў журналістам, што масавыя мерапрыемствы, звязаныя з выбарамі, забараняцца не будуць.

"Яны будуць праводзіцца з падвышанымі мерамі бяспекі", - сказаў Раўкоў.

Пікеты адмяняць не будуць

Таксама на дадзенай сустрэчы ЦВК прысутнічала кіраўнік Савета рэспублікі Наталля Качанава ў якасці даверанай асобы дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

"Нас запрасілі, каб папярэдзіць пра тое, што мы павінны забяспечыць бяспеку людзей, з якімі мы сустракаемся ў разгар выбарчай гонкі", - сказала Качанава журналістам.

Кандыдат у прэзідэнты Сяргей Чарэчань таксама завіў журналістам, што "асноўная мэта сустрэчы ў ЦВК - папярэдзіць пра магчымыя правакацыі падчас выбараў".

Паводле яго слоў, Раўкоў папярэдзіў, што такія правакацыі могуць быць падчас масавых мерапрыемстваў і мітынгаў. Кандыдат дадаў, што Сакратар Савета бяспекі паведаміў: "былі затрыманыя баевікі, такіх баевікоў, хутчэй за ўсё, на тэрыторыі Беларусі яшчэ шмат. Плюс рыхтуюцца групоўкі, якія плануюць уехаць на тэрыторыю Беларусі да 9 жніўня".

Ганна Канапацкая распавяла журналістам, што на сустрэчы ў ЦВК было заяўлена: "не будуць ушчэмленыя ні правы грамадзян, ні правы кандыдатаў пры правядзенні пікетаў". Паводле яе слоў, на масавых мерапрыемствах будуць устаноўлены дадатковыя агароджы, рамкі і будзе праводзіцца дагляд грамадзян.

Яшчэ адзін кандыдат - Святлана Ціханоўская - паведаміла журналістам, што па выніках сустрэчы ў ЦВК яны не будуць адмяняць раней запланаваныя масавыя мерапрыемствы.

"Пікет (па ўсёй бачнасці маецца на ўвазе запланаванае на сёння мерапрыемства ў Мінску - Sputnik) адбудзецца, адказнасць па мерах бяспекі ўзяла на сябе дзяржава", - сказала Ціханоўская журналістам, выйшаўшы з ЦВК.

Павышаныя меры бяспекі

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў распавёў, што Раўкоў паведаміў аб магчымым фарміраванні "груповак баявікоў" пад Невелем і Псковам.

"Сёння пра ўзмацненне межаў Раўкоў не казаў", - сказаў Дзмітрыеў. І дадаў, што дзяржсакратар Савета бяспекі заявіў, што ў "выпадку пагрозы могуць адключаць інтэрнэт".

"На думку Савета бяспекі, дзеянні баевікоў могуць быць накіраваны на масавыя мерапрыемствы", - сказаў Дзмітрыеў.

Пры гэтым ён паведаміў, што задаваў пытанне Раўкову, ці ёсць у затрыманых зброя, на што той даў адмоўны адказ.

З чаго ўсё пачалося

У сераду інфармацыйнае агенства БелТА паведаміла пра затрыманне супрацоўнікамі праваахоўных органаў Беларусі пад Мінскам "32 баевікоў замежнай прыватнай вайсковай кампаніі". Пазней з'явілася інфармацыя пра затрыманне яшчэ аднаго чалавека.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў гэты ж дзень правёў нараду, на якой даручыў звярнуць увагу на правядзенне масавых мерапрыемстваў у краіне.

Стужка навiн
0