ЦВК: у першы дзень датэрміновага галасавання яўка склала амаль 5%

© Sputnik / Ирина БукасКабіны для галасавання цяпер без звыклых фіранак, што некалькі бянтэжыць выбаршчыкаў
Кабіны для галасавання цяпер без звыклых фіранак, што некалькі бянтэжыць выбаршчыкаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самая вялікая яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання зарэгістраваная ў Гомельскай вобласці (7,55%), самая нізкая - у Гродзенскай (3,39%).

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Удзел у выбарах прэзідэнта Беларусі ў першы дзень датэрміновага галасавання прынялі 4,98% выбаршчыкаў, паведамілі ў сераду ў Цэнтрвыбаркаме.

Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі стартавала 4 жніўня. У выбаршчыкаў, якія жадаюць наведаць ўчасткі да асноўнага дня галасавання, ёсць магчымасць аддаць свой голас да суботы ўключна.

У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах агульная яўка склала 4,98%. Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркама, па рэгіёнах яўка была наступнай:

  • Брэсцкая вобласць - 4,23%
  • Віцебская вобласць - 5%
  • Гомельская вобласць - 7,55%
  • Гродзенская вобласць - 3,39%
  • Мінская вобласць - 4,69%
  • Магілёўская вобласць - 4,66%
  • Мінск - 4,77%

Удзел у датэрміновым галасаванні можна прыняць на тых жа падставах, што і ў асноўны дзень. Працуюць у гэтыя дні ўчасткі з 10:00 да 14:00, а таксама з 16:00 да 19:00.

На пасаду прэзідэнта Беларусі прэтэндуюць пяць кандыдатаў: Святлана Ціханоўская, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чарэчань і дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Асноўны дзень галасавання прызначаны на 9 жніўня.

Стужка навiн
0