04:10 22 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.31
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
1210

Беларускі Цэнтрвыбаркам занадта маленькі, каб забяспечыць бяспеку ў існуючых эпідэміялагічных умовах, лічыць кіраўнік ЦВК.

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Беларусь прыняла рашэнне не запрашаць назіральнікаў з ЦВК іншых краін па меркаваннях эпідэміялагічнай бяспекі, сказала кіраўнік ЦВК Беларусі Лілія Ярмошына.

"Мы не запрашалі ні адзін ЦВК ні з адной краіны. Гэта было было звязана з там што мы не можам забяспечыць сваім калегам бяспеку ва ўмовах пандэміі каронавіруса", - паведаміла Ярмошына ў сераду Sputnik.

Паводле яе слоў, па-першае, у Беларусі няма эпідэміялагічнага каранціну, а па-другое - склад беларускага ЦВК вельмі маленькі.

"Стварыць спецыяльныя ўмовы з дыстанцыяваннем, з асобнымі машынамі і на кожную дэлегацыю, бо яны ж (назіральнікі - Sputnik) ездзяць усе ў адным аўтобусе, з рассяленнем, мы проста не можам", - сказала Ярмошына.

Менавіта таму што "мы фізічна не можам выканаць гэтыя арганізацыйныя ўмовы, мы не запрашалі ні адну цэнтральную выбарчую камісію назіраць за выбарамі ў гэтым годзе", патлумачыла кіраўнік ЦВК Беларусі.

"Усіх назіральнікаў запрашаў МЗС - дзве місіі. І ўсё", - сказала Ярмошына.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Выбары, Беларусь

Галоўныя тэмы