10:58 29 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.34
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
1310

Кандыдат у прэзідэнты пакуль не звяртаўся ў праваахоўныя органы, бо не жадае "падвышаць гэты градус".

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Дзмітрыеў заявіў, што падчас цяперашняй выбарчай кампаніі ў яго адрас паступаюць пагрозы.

Пра пагрозы ў свой адрас паведамлялі ўжо двое кандыдатаў у прэзідэнты. Так, з-за іх ад пікетаў адмовілася Ганна Канапацкая. Заяўляла пра пагрозы і магчымыя правакацыі і Святлана Ціханоўская.

"Ёсць і пагрозы ў інтэрнэце, і асабістыя паведамленні прыходзяць. Людзі дасылаюць кучу ўсякіх рэчаў, пачынаючы ад абразаў і заканчваючы прамымі пагрозамі. Гэта ўсё ёсць, і, безумоўна, я перажываю і за сям'ю, і за членаў каманды, таму што ніякага абярэга ад гэтага ні ў каго ў Беларусі няма", - заявіў Андрэй Дзмітрыеў у інтэрв'ю РІА "Новости".

Як сказаў Дзмітрыеў, ён пакуль не звяртаўся ў праваахоўныя органы, бо не жадае "падвышаць гэты градус".

"Калі ўбачу, што дасягнуты нейкі зусім непрымальны ўзровень, вядома, я гэта зраблю. І ўсё ж няма яснасці, хто гэта піша. Я проста ўлічваю гэтыя паведамленні і стараюся аберагаць сям'ю, выпрацоўваць для іх правілы бяспекі", - растлумачыў сваю пазіцыю Андрэй Дзмітрыеў.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня, за пасаду кіраўніка дзяржавы змагаюцца Святлана Ціханоўская, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чарэчань і Аляксандр Лукашэнка. У гэтыя дні ў рэспубліцы праходзіць датэрміновае галасаванне, адначасова кандыдаты працягваюць праводзіць агітацыю.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Тэги:
Андрэй Дзмітрыеў, Выбары, Беларусь

Галоўныя тэмы