21:07 29 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.31
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
1010

Старшыня Цэнтрвыбаркама папярэдзіла, што ўсе выбарчыя ўчасткі ў краіне зачыняцца 9 жніўня ў 20:00.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына перасцерагла выбаршчыкаў ад рашэння галасаваць перад самым закрыццём выбарчых участкаў, пра гэта яна заявіла ў відэазвароце, размешчаным на сайце Цэнтрвыбаркама.

Раней прадстаўнікі шэрагу альтэрнатыўных кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы заклікалі электарат не браць удзел у датэрміновым галасаванні і прыйсці на выбарчыя ўчасткі ў асноўны дзень галасавання перад самым закрыццём.

"Прыйсці ў канцы дня галасавання і ўтварыць гэтакую навалу выбаршчыкаў па месцы у працы ўчастковай выбарчай камісіі? Адразу ж магу сказаць што гэта савет не проста шкодны, гэтая парада будзе перашкаджаць вашаму галасаванню", - сказала Ярмошына.

Яна патлумачыла, што ў канцы дня галасавання 9 жніўня выбарчыя камісіі будуць працаваць у меншым складзе, так як частка іх складу паедзе з пераноснымі скрынямі для арганізацыі галасавання дома, па месцы знаходжання выбаршчыкаў. Акрамя гэтага, паводле слоў кіраўніка ЦВК, у тым выпадку, калі будзе вялікая колькасць людзей, участковым камісіям рэкамендавана ўстанавіць прапускны рэжым на ўчасткі.

"Таму ў 8 гадзін вечара, калі зачыняцца ўчасткі для галасавання, а яны зачыняцца ў гэтую гадзіну - гэта патрабаванне закона - проста частка выбаршчыкаў можа застацца за парогам выбарчага ўчастка і не прыняць удзел у галасаванні", - падкрэсліла Ярмошына.

"Таму падумайце аб тым, ці патрэбна вам гэтая правакацыя і ці патрэбна вам рызыка, у выніку якой вы не зможаце скарыстацца сваім законным выбарчым правам", - звярнулася кіраўнік ЦВК да выбаршчыкаў.

У Беларусі праходзіць этап датэрміновага галасавання, 9 жніўня - асноўны дзень, калі можна аддаць свае галасы. За пасаду кіраўніка дзяржавы ў гэтым годзе змагаюцца пяць кандыдатаў: Святлана Ціханоўская, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей чарэчань і дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Тэги:
Лідзія Ярмошына, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Выбары, Беларусь

Галоўныя тэмы