21:50 21 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.40
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
2711

Пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі па краіне пракаціліся акцыі пратэсту людзей, нязгодных з афіцыйнымі вынікамі волевыяўлення.

МІНСК, 12 жні - Sputnik. ЗША бачаць, што адбываецца ў Беларусі, і сумняваюцца ў справядлівасці вынікаў выбараў у гэтай краіне, заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа на прэс-канферэнцыі ў Празе з прэм'ерам Чэхіі Андрэем Бабішам.

"Беларусы хочуць свабоды і дэмакратыі, яны заслужылі гэта. Неабходна, каб грамадзянскія актывісты атрымалі права на свабоднае выказванне сваіх меркаванняў, і каб яны былі абароненыя ад жорсткіх дзеянняў сілавых структур", - сказаў кіраўнік Дзярждэпартамента.

У сваю чаргу чэшскі прэм'ер адзначыў, што быў шакаваны тым, што адбываецца ў Беларусі, таму што не чакаў, што такое магчыма ў Еўропе.

"Грамадзяне Беларусі маюць такое ж, як мы, права на дэмакратыю і свабоду. Веру, што Еўрасаюз у самы бліжэйшы час разгледзіць сітуацыю ў Беларусі і прыме канкрэтныя крокі для падтрымкі беларускага народа", – сказаў Бабіш.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Адметнай рысай гэта кампаніі сярод іншага стала рэкордная яўка ў 41,7% на датэрміновым галасаванні і вялікія чэргі на шэрагу выбарчых участкаў у асноўны дзень галасавання.

Паводле звестак, агучаных ЦВК на наступны дзень пасля выбараў, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка-за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі.

Пасля таго як сталі вядомыя вынікі галасавання, у Мінску і шэрагу рэгіёнаў тры дні працягваліся акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў. Праваахоўныя органы выкарыстоўвалі для разгону пратэстоўцаў спецсродкі і спецтэхніку. За першыя два дні пратэстаў у краіне было затрымана каля пяці тысяч чалавек, пацярпела каля 200, загінуў адзін грамадзянін.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Тэги:
ЗША, Беларусь

Галоўныя тэмы