Масква занепакоеная сітуацыяй у Беларусі пасля выбараў - МЗС РФ

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкцыя пратэсту медыцынскіх работнікаў у Мінску
Акцыя пратэсту медыцынскіх работнікаў у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У РФ адзначаюць беспрэцэдэнтны ціск з боку замежных партнёраў на ўлады Беларусі для дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне.

Супрацоўнікі завода МАЗ далучыліся да забастоўкі - Sputnik Беларусь
Забастоўкі і акцыі пратэсту праходзяць на заводах і ў кампаніях Беларусі
МІНСК, 13 жні - Sputnik. Масква занепакоеная сітуацыяй у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

"Мы ўважліва сочым за падзеямі, якія адбываюцца ў апошнія дні ў Беларусі. Мы занепакоеныя інфармацыяй аб звязаных з парушэннем парадку інцыдэнтах на вуліцах шэрагу беларускіх гарадоў, якія мелі месца пасля праведзеных прэзідэнцкіх выбараў", - сказала Захарава на брыфінгу ў чацвер.

Захарава таксама адзначыла, што на беларускія ўлады аказваецца беспрэцэдэнтны ціск з боку асобных замежных партнёраў.

"Прасочваюцца выразныя спробы знешняга ўмяшання ў справы суверэннай дзяржавы з мэтай раскалоць грамадства і дэстабілізаваць сітуацыю", - дадала яна.

Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства РФ таксама адзначыла, што спробы знайсці "рускі след" у арганізацыі беспарадкаў беспадстаўны. Яна падкрэсліла, што Расія была і застаецца надзейным саюзнікам і сябрам Беларусі, і братняга беларускага народа.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Па дадзеных, агучаных ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка - за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Пазней у Мінску і шэрагу рэгіёнаў некалькі дзён працягваліся несанкцыянаваныя акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў.

Стужка навiн
0