11:00 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (147)
100 0 0

Мітынг у падтрымку дзейнага прэзідэнта Беларусі Алекснадра Лукашэнкі праходзіць у нядзелю на плошчы Незалежнасці.

МІНСК, 16 жні - Sputnik. Дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў на мітынг, які праходзіць на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

"Я паклікаў вас сюды..."

"Дарагія сябры, я паклікаў вас сюды не для таго, каб вы мяне абаранілі, хаця не без гэтага. Вы прыехалі сюды, каб упершыню за чвэрць стагоддзя мы змаглі абараніць сваю краіну, свае сем'і, сваіх сясцёр, сваіх жонак і дзяцей", - звярнуўся да прысутных Лукашэнка. У адказ пачулася: "Дзякуй!"

Ён падзякаваў тым, хто прыехаў з усіх шасці абласцей і асобна - мінчанам: "Дзякуй вам, мінчане, за тое, што вы чвэрць стагоддзя церпіце мяне, чалавека, які прыехаў да вас з правінцыі".

"Я папярэджваў - выбары будуць цікавымі, а пасля - яшчэ цікавей. Беражыце Беларусь, яна належыць ужо ўнукам, што ім застанецца?" - звярнуўся да прысутных Лукашэнка.

"Ляскаюць гусеніцамі каля нашых варот"

Не абышлося ў прамове і без міжнароднай палітыкі: "НАТАўскія войскі ляскаюць гусеніцамі каля нашых варот", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. "Лялькаводы" бачаць заходнія межы Беларусі пад Мінскам, а не пад Брэстам, гэтага не можа быць", - запэўніў ён.
"Літва, Латвія, Польшча, і, на жаль, родная Украіна, загадваюць правесці нам новыя выбары. Калі пойдзем на повадзе ў іх, то загінем як нацыя", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Нават калі я буду мёртвым..."

"Мы пабудавалі з вамі, пры ўсіх складанасцях, пры ўсіх недахопах, прыгажуню краіну. Каму вы яе вырашылі аддаць? Калі хто-небудзь хоча аддаць краіну, нават калі я буду мёртвым, я гэтага не дазволю", - эмацыйна выказаўся кіраўнік дзяржавы. "Не можа быць больш за 80% фальсіфікацый. Вам прапануюць новыя выбары, хто будзе праводзіць гэтыя выбары? Хадзем на выбары, перавернем краіну", - заявіў ён.

"Сёння раздаюцца пагрозы сем'ям ваенных дзяржслужачым. Папярэджваю гуляеце з агнём, ён здольныя абараніць сябе. Не чапайце настаўнікаў - ім трэба рыхтавацца да школы. Не чапайце ўрачоў, не чапайце журналістаў дзяржСМІ і іх сем'і, не дай бог нешта здарыцца. Адкажам спаўна"- падкрэсліў Лукашэнка.

"Супакойцеся, не піхайце людзей да сілавога супрацьстаяння, не ганьбіце краіну, у нас няма сяброў і прыхільнікаў, усе хочуць каб мы сталі на калені - не станем", - заклікаў дзеючы прэзідэнт.

"Час вельмі сур'ёзны, я вас паклікаў, каб вы абаранілі краіну, майце на ўвазе, цяпер шмат усякай дрэні павыпаўзала і таўруюць ганьбай, але я жывы і буду жыць, і памятайце я ніколі вам не здраджваў, і ніколі не аддам", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (147)
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы