У штабе Ціханоўскай заявілі пра гатоўнасць да дыялогу з уладамі

© Sputnik / Виктор ТолочкоСвятлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каманда кандыдата ў прэзідэнты Беларусі заклікала працоўных далучыцца да бестэрміновай забастоўкі з шэрагам патрабаванняў.

МІНСК, 16 жні - Sputnik. Вітаем забастоўку супрацоўнікаў БТ, салідарныя з патрабаваннямі народа, гаворыцца ў звароце штаба Святланы Ціханоўскай.

Забастоўкі і мітынгі: прадпрыемствы падключаюцца да пратэстнага руху - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Забастоўкі і мітынгі: прадпрыемствы падключаюцца да пратэстнага руху - відэа

Каманда палітыка адзначае, што сярод беларускіх чыноўнікаў і дзяржаўных журналістаў ёсць прыстойныя людзі, якія гатовыя сумленна казаць пра тое, што адбываецца ў краіне.

"Дзякуй усім журналістам з дзяржаўных медыя, якія выйшлі і не забаяліся сказаць праўду. Дзякуй супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі, якія гатовыя далучыцца да забастоўкі", - сказалі ў штабе Ціханоўскай.

Пры гэтым яны заклікалі не баяцца і заявілі, што падтрымліваюць кожнага супрацоўніка беларускага тэлебачання, які вырашыцца ўдзельнічаць у забастоўцы.

"Мы гатовыя размаўляць з уладамі аб тым, як і калі Лукашэнка сыдзе з пасады кіраўніка дзяржавы", - гаворыцца ў заяве.

Пры гэтым у штабе звярнуліся да ўсіх працоўных калектываў з заклікам далучацца да бестэрміновай забастоўкі з патрабаваннямі:

  • тэрмінова і без усялякіх умоваў вызваліць усіх палітвязняў і затрыманых
  • адвесці з гарадоў войскі і АМАП
  • прыцягнуць да адказнасці сілавікоў і асоб, тых, хто аддаваў загады аб збіцці, расстрэлах і катаваннях мірных грамадзян
  • пачаць перамовы аб мірнай перадачы ўлады

Сёння ў цэнтры беларускай сталіцы праводзіцца масавы мітынг у падтрымку дзейнай улады, адначасова з ім ідзе і акцыя пратэстаў.

Стужка навiн
0