06:15 25 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.38
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
710

Грамадская палата РФ да 1 кастрычніка прадставіць прэзідэнту РФ даклад з аналізам вынікаў назірання за ходам агульнарасійскага галасавання.

МІНСК, 14 вер - Sputnik. Першыя пасля ўвядзення каранціну і прыняцця паправак у Канстытуцыю рэгіянальныя выбары прайшлі ў Расіі.

Упершыню пасля ўнясення паправак у Асноўны закон выбары доўжыліся тры дні. У адзіны дзень галасавання адбылося больш за дзевяць тысяч выбарчых кампаній усіх узроўняў, яны прайшлі ў 83 суб'ектах краіны за выключэннем Санкт-Пецярбурга і Кабардзіна-Балкарыі.

0 рэгіёнах выбіралі губернатараў, у 11-ці - дэпутатаў мясцовых парламентаў, у шэрагу абласцей прайшлі дадатковыя выбары дэпутатаў Дзярждумы па аднамандатных акругах. На думку старшыні "Адзінай Расіі" Дзмітрыя Мядзведзева, выбары сталі "самымі складанымі", але ў той жа час паспяховымі; разам з тым, палітолагі кажуць аб "аглушальным правале" апазіцыі.

Без асаблівых парушэнняў

Паліцыя РФ не зафіксавала падчас выбараў якіх-небудзь інцыдэнтаў, здольных паўплываць на вынікі выбараў. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Гаравы.

Разам з тым, ён распавёў пра "масіраваныя ўкіды" ў сацыяльных сетках і СМІ для правакацый: па яго словах, ёсць паведамленні пра нібыта парушэнні пры агітацыі, знішчэнні агітматэрыялаў, подкупе і падвозе выбаршчыкаў, умяшанні ў працу выбарчых камісій і незаконнай выдачы бюлетэняў.

Старшыня ЦВК Эла Памфілава у сваю чаргу паведаміла, што кампанія праходзіла "адкрыта і канкурэнтна".

"Беспрэцэндэнтна малая доля адмоў у рэгістрацыі, усяго 4,8%", - адзначыла яна, удакладніўшы, што сярод партый колькасць адмоў яшчэ меншая (каля 3%).

Пра перамогу "Адзінай Расіі" і выбары губернатараў

Як заявіў сакратар генсавета "Адзінай Расіі" Андрэй Турчак, партыя атрымала пераканаўчую перамогу ў гэтым выбарчым цыкле. Так, у Сібіры адзінаросы лідзіруюць на выбарах у заканадаўчы сход Новасібірска, гардуму Томска і новасібірскую гардуму, "Адзіная Расія" таксама атрымала 64,64% галасоў на выбарах у заканадаўчы сход ЯНАА.

"Усе нашы кандыдаты на пазіцыі вышэйшых службовых асобаў, па дадзеных exit poll, і па дадзеных папярэдне апрацаваных пратаколаў, перамагаюць упэўнена ў першым туры. Таксама на ўзроўні заканадаўчых сходаў і дум адміністрацыйных суб'ектаў "Адзіная Расія" фармуе ўстойлівую дэпутацкую большасць ва ўсіх рэгіёнах без выключэння", - сказаў Турчак.

А па словах старшыні "Адзінай Расіі" Дзмітрыя Мядзведзева, рэгіянальныя выбары і падрыхтоўка да іх былі самымі складанымі з-за эпідэміі каронавіруса і іншых праблем у краіне; цяпер кандыдаты, якія перамаглі, павінны апраўдаць давер грамадзян.

"Вы атрымалі галасы людзей, якія вам вераць. І гэта давер безумоўна трэба апраўдаць. Толькі ў гэтым выпадку "Адзіная Расія" зможа захавацца як вядучая палітычная сіла краіны", - падкрэсліў старшыня партыі.

Прамыя выбары губернатараў, якія прайшлі ў 18 рэгіёнах, у кожным завяршыліся перамогай дзеючых губернатараў або в.а. кіраўнікоў рэгіёну са значным адрывам у першым туры. Так, у Татарстане лідзіруе кіраўнік рэгіёну Рустам Мініханаў, у Ленінградскай вобласці - Аляксандр Драздзенка, а ў Растоўскай - губернатар Васіль Голубеў, які займае сваю пасаду з 2010 года.

Рыхтуецца даклад прэзідэнту

Грамадская палата РФ да 1 кастрычніка прадставіць прэзідэнту РФ даклад з аналізам вынікаў назірання за ходам агульнарасійскага галасавання, пра гэта паведаміла сакратар АП РФ Лідзія Міхеева.

Разам з рэгіянальнымі грамадскімі палатамі, НКА, палітычнымі партыямі падвядзем вынікі і выпрацуем рэкамендацыі па развіцці і падтрымцы інстытута грамадскага назірання", - распавяла Міхеева падчас брыфінгу.

Цэнтральная выбарчая камісія РФ працягвае падлічваць бюлетэні і падводзіць вынікі кампаній рознага ўзроўню, якія прайшлі ў рамках адзінага дня галасавання (АДГ).

Тэги:
Выбары, Расія

Галоўныя тэмы