11:31 26 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.38
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Германія ініцыявала тэрміновыя дэбаты з-за палітычных канфліктаў у Беларусі. Афіцыйны Мінск лічыць гэта ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы дзяржавы.

МІНСК, 14 вер - Sputnik. Члены Савета ААН па правах чалавека прагаласавалі за правядзенне тэрміновых дэбатаў па Беларусі 18 верасня. Ініцыявалі дэбаты прадстаўнікі Германіі ў мінулую пятніцу.

"За" прагаласавалі 25 дзяржаваў, уключаючы Украіну, Бразілію і Мексіку. Супраць выступілі Венесуэла і Філіпіны. Устрымалася 20 краін.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі Юрый Амбразевіч мяркуе, што ў падобнай ініцыятыве няма неабходнасці і "бягучая сітуацыя ў краіне не дае падстаў ні для тэрміновых, ні для звычайных дэбатаў".

Сам факт галасавання Амбразевіч назваў умяшаннем у чужыя справы і "спробай аказаць палітычны ціск" на Мінск.

Частка еўрапейскіх краін, якія выступаюць застрэльшчыкам санкцый у дачыненні да Беларусі, выказваюць незадаволенасць сілавым прыгнётам пратэстных акцый і затрыманнямі сябраў Каардынацыйнага савета апазіцыі.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, ААН

Галоўныя тэмы