08:47 20 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.30
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (18)
910

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота распавёў аб далейшым збліжэнні Беларусі і Расіі і актуалізацыі "дарожных карт".

МІНСК, 21 вер - Sputnik. Міністэрствы сувязі дзвюх дзяржаў плануюць вырашыць пытанне з адменай роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй да канца года, пра гэта напярэдадні ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1" заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

На пачатку мінулага тыдня ў Сочы адбылася сустрэча паміж прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Як адзначае дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы, пасля размовы лідараў краін па шэрагу напрамкаў намецілася актывізацыя ў збліжэнні двух краін. У прыватнасці, з "мёртвай кропкі" ссунуліся пытанні актуалізацыі дарожных карт.

Аднаўленне інтэграцыі

Па словах Рапоты, пасля падрыхтоўкі дарожных карт утварылася нейкая паўза "ў сілу розных абставінаў".

"Толькі зараз па некаторых дарожным картах прапанавана актывізаваць дзейнасць. У нас плануецца у гэтым месяцы пасяджэнне групы высокага ўзроўню і, магчыма, яно надасць дадатковы імпульс у рабоце над гэтымі дарожнымі картамі", - распавёў дзяржсакратар СД.

Ён адзначыў, што дадзеныя планы па інтэграцыі накіраваны на стварэнне яшчэ больш лепшых умоў для расіян і беларусаў у розных галінах, такіх як медыцынскае забеспячэнне, страхаванне, падаткаабкладанне.

"Дарэчы, вельмі важная сфера дзейнасці (падаткаабкладанне - Sputnik), якая павінна палегчыць працу бізнесу перш за ўсё", - сказаў Рапота.

Зараз Саюзнай дзяржаве прапанавана разгледзець гарманізацыю падатковага заканадаўства. Палітык мяркуе, што ў будучыні на гэтым узровень, магчыма, будуць абмяркоўвацца пытанні падатковых манеўраў па нафце і іншых энерганосьбітах.

"Такім чынам рух ёсць. Наколькі хутка ён дасць вынікі мне зараз казать цяжка, але рух пачаўся і, мне здаецца, дасягнута нейкае паразуменне, як рухацца далей. Вырашаць гэтую праблему (падатковыя манеўры і кошты на энерганосьбіты - Sputnik) у любым выпадку прыйдзецца. Гэта разуменне ёсць і гэта прымушае абодва бакі працаваць", - адзначыў Рапота.

Адмена роўмінга

Сярод мерапрыемстваў па выкананні "дарожных карт" значыцца і адмена роўмінга паміж Беларуссю і Расіяй. Нядаўна бакі абмеркавалі гэтае пытанне па відэаканферэнцыі на нарадзе зацікаўленых ведамстваў.

"Міністэрствы сувязі, якія рэалізуюць гэтую задуму, радуюць нас абяцаннямі у гэтым годзе вырашыць гэтую праблему. Ці атрымацца гэта ў гэтым годзе ці крыху пазней, паглядзім. Але праца вядзецца", - паведаміў Рапота.

Праца па адмене роўмінга на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы вядзецца з 2017 года. У снежні 2019-га зацверджана адпаведная "дарожная карта". Згодна з дакументам, плата за ўваходныя званкі ў роўмінгу павінна быць адменена не пазней за верасень 2020 года. Наступная нарада паміж міністэрствамі дзвюх краін па пытанні адмены роўмінга плануецца правесці праз пяць дзён.

Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (18)
Тэги:
Саюзная дзяржава, Рыгор Рапота

Галоўныя тэмы