23:23 27 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.34
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Па словах Дзмітрыя Пяскова, у Крамлі паважаюць права прэзідэнта Францыі сустрэцца з грамадзянкай Беларусі.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. Сустрэча прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай - гэта іх права, Крэмль яго паважае, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

У аўторак раніцай з Ціханоўскай сустрэўся прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, які знаходзіцца з візітам у Вільнюсе.

"Прэзідэнт Францыі сустрэўся з грамадзянкай Беларусі. Па-іншаму мы ацэньваць гэта не можам. Гэта права і прэзідэнта Францыі, і грамадзянкі Беларусі. Мы паважаем права і яго, і яе", - заявіў Пяскоў журналістам.

Святлана Ціханоўскай - былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах, якія прайшлі ў жніўні 2020 года. Па афіцыйных дадзеных ЦВК, у іх перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 80,1% галасоў. Апазіцыя Беларусі лічыць пераможцам Ціханоўскую і патрабуе прызначэння новых выбараў. Сама Ціханоўская выехала ў Літву ў мэтах бяспекі.

Масавыя пратэстныя акцыі працягваюцца ў рэспубліцы з 9 жніўня - дня выбараў. Таксама праводзяцца мерапрыемствы прыхільнікаў дзеючай улады.

Тэги:
Святлана Ціханоўская, Дзмітрый Пяскоў

Галоўныя тэмы