Беларусь уводзіць візавыя санкцыі супраць прадстаўнікоў ЕС

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак МЗС Беларусі
Будынак МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дачыненні да беларускіх уладаў еўрапейскі Саюз у пятніцу увёў чарговыя санкцыі, але не стаў уводзіць персанальна супраць прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

МІНСК, 2 кас - Sputnik. Беларусь уводзіць санкцыі ў адказ у дачыненні да прадстаўнікоў еўрапейскіх органаў улады, заявіў у прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Маскоўскі Крэмль - Sputnik Беларусь
Крэмль пракаментаваў адсутнасць Лукашэнкі ў санкцыйным спісе ЕС

У пятніцу стала вядома, што Еўрасаюз ўзгадніў санкцыйны спіс у дачыненні да Беларусі. У яго ўвайшлі каля 40 прадстаўнікоў беларускіх уладаў, пры гэтым прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку туды пакуль не ўключылі ў надзеі на дыялог. Тэхнічны працэс прыняцця санкцый будзе запушчаны ўжо на наступным тыдні.

"З сённяшняга дня па прынцыпе ўзаемнасці мы ўводзім візавыя санкцыі супраць найбольш прадузятых і ангажаваных у дачыненні да нашай краіны прадстаўнікоў еўраінстытутаў, уключаючы Еўрапарламент і краіны-члены ЕС", - сказаў прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Паводле яго слоў, спіс носіць сіметрычны характар, але пакуль беларускія ўлады яго не абнародуюць. Пералік неўязных асобаў будзе дзейнічаць і ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў, у якія ўваходзіць Беларусь.

Глаз удакладніў, што ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй кантакты ўсіх акрэдытаваных у Беларусі дыпламатаў краінаў ЕС з дзяржаўнымі структурамі пераносяцца выключна на пляцоўку МЗС.

На яго думку, гэта вымушаная і лагічная мера абароны нашых нацыянальных інтарэсаў, як суверэннай дзяржавы. Пры гэтым дзверы для дыялогу не зачыняюцца, калі ён грунтуецца на нормах міжнароднага права.

"Спробы аказання ціску ці непрыкрытага ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, роўна як і зневажанне нашага суверэнітэту будуць мець зваротны эфект і далёка ідучыя наступствы для ўсіх бакоў і рэгіёну ў цэлым", - папярэдзіў ён.

Прэс-сакратар МЗС нагадаў, што беларускія ўлады заклікалі Польшчу і Літву праявіць разважлівасць, а таксама аб'ектыўна ацэньваць сітуацыю ў рэспубліцы.

"Замест гэтага ў адказ атрымліваем не толькі цэбары бруду, але і нахабныя спробы прадушыць таранам свае інтарэсы, непрыхаванае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы, ігнараванне базавых суверэнных правоў Беларусі, прамое спансаванне экстрэмісцкіх заклікаў і дзеянняў", - акцэнтаваў увагу дыпламат.

Прычыны ўвядзення санкцый

Нагадаем, выбары прэзідэнта адбыліся ў Беларусі 9 жніўня. Па дадзеных ЦВК, Аляксандр Лукашэнка па выніках галасавання набраў больш за 80% галасоў, на другім месцы - Святлана Ціханоўская, якая набрала крыху больш за 10% галасоў. У дзень выбараў у краіне пачаліся акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў, якія доўжацца да гэтага часу. Пратэстоўцаў з ужываннем спецсродкаў не раз разганялі сілавікі.

Надзвычайны і паўнамоцны пасол, пастаянны прадстаўнік РФ пры Еўрапейскім саюзе Уладзімір Чыжоў - Sputnik Беларусь
Чыжоў: у Еўрасаюзе не хочуць, каб Мінск яшчэ больш зблізіўся з РФ

Краіны Еўропы асудзілі дзеянні беларускіх уладаў і прыгразілі санкцыямі. Санкцыі ўжо ўвялі краіны Балтыі, Вялікабрытанія і Канада.

Беларусь ужо прыняла санкцыі ў адказ у дачыненні да Літвы, Латвіі і Эстоніі. Мінск склаў свае санкцыйныя спісы, уключыўшы ў іх прыкладна па 100 чыноўнікаў з кожнай краіны. Уезд у рэспубліку гэтым людзям цяпер забаронены.

У сваю чаргу, у Расіі неаднаразова заяўлялі аб недапушчальнасці спробаў ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі. У Крамлі сцвярджаюць, што беларускі крызіс павінен вырашыцца толькі шляхам дыялогу ўнутры краіны.

Стужка навiн
0