14:34 24 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.32
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Расійскі бок ніколі не пазбягаў кантактаў з апазіцыйнымі палітыкамі ў іншых краінах, але паважаў палітычны выбар іншых дзяржаў.

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Расія будзе сустракацца з усімі палітыкамі, хто не заклікае да звяржэньня канстытуцыйнага ладу ў нашых партнёраў, сказаў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю тром радыёстанцыям: радыё Sputnik, "Комсомольская правда" і "Говорит Москва".

"Мы імкнуліся паводзіць сябе прыстойна і заўсёды паважалі рашэнні, якія прымаліся ў краінах, з якімі ў нас ёсць адносіны", - падкрэсліў кіраўнік расійскай дыпламатыі.

Пасля чаго ўдакладніў, што "гэта рашэнні, якія датычацца выбару кіраўніка і парламента".

Пры гэтым Сяргей Лаўроў запэўніў, што "мы заўсёды бачым, як на Захадзе сустракаюцца з прадстаўнікамі апазіцыі і не заўсёды канструктыўнай".

Адказваючы на пытанне, ці варта расійскаму боку мець кантакты з апазіцыйнымі палітыкамі ў іншых краінах, ён падкрэсліў, што "мы не цураліся адносін з апазіцыяй, проста цяпер будзем рабіць гэта без аглядкі".

Кіраўнік МЗС РФ звярнуў асаблівую ўвагу, што "паглядзіце, з кім сустракаецца Макрон (прэзідэнт Францыі - Sputnik) і Меркель: (канцлер ФРГ - Sputnik) з Ціханоўскай (былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі - Sputnik)".

"І ніхто не звяртае ўвагі, што гэта ўмяшанне з ва ўнутрыбеларускія справы", - канстатаваў міністр замежных спраў Расіі.

Сяргей Лаўроў падсумаваў, што Расія будзе "мець зносіны з усімі, хто не заклікае да зьвяржэння канстытуцыйнага ладу ў нашых партнёраў".

Тэги:
Беларусь, Святлана Ціханоўская, Сяргей Лаўроў

Галоўныя тэмы