11:16 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Беларускі дыпламат два разы пісаў заяву аб звальненні, аднак пакуль не атрымаў адказу з Мінска.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Беларускае знешнепалітычнае ведамства не каментуе сітуацыю з жаданнем звольніцца з працы пасла Беларусі ў Аргенціне і па сумяшчальніцтве ў Чылі, Парагваі, Перу і Уругваі Уладзіміра Астапенкі.

У сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя аб тым, што беларускі дыпламат напісаў ужо другую заяву пра тое, што хоча пакінуць пасаду пасла, першая была пасля інаўгурацыі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

"Мы не каментуем гэтую інфармацыю" - заявіў Sputnik намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС рэспублікі Андрэй Шупляк.
Кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Аргенціне сказаў, што пакуль не атрымаў ніякага адказу з Мінска на сваю заяву аб звальненні.

"Пасля інаўгурацыі, 23 верасня, я падаў заяву аб вызваленні ад займаемай пасады па пагадненні бакоў у адпаведнасці з пунктам 1 часткi другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ніякай рэакцыі на гэта не атрымаў. Цяпер я гэтую заяву адклікаў і 27 кастрычніка падаў новую", - цытуе Астапенка TUT.by.

Па словах беларускага дыпламата, новая заява змяшчае патрабаванне вызваліць яго ад пасады пасла ўжо на падставе артыкула 41 - "у сувязі з парушэннямі наймальнікам заканадаўства, якія перашкаджаюць выкананню маёй працы па працоўным дагаворы".

Астапенка - кадравы дыпламат, пачынаў працоўную дзейнасць яшчэ падчас Савецкага Саюза, быў намеснікам міністра замежных спраў, працаваў у беларускіх пасольствах у розных краінах. У 2018 годзе Астапенка быў прызначаны паслом Беларусі ў Аргенціне, а пазней - паслом у Чылі, Парагваі і Перу па сумяшчальніцтве.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі некалькі дыпламатаў, у тым ліку паслы, пазбавіліся сваіх пасадаў, калі публічна агучылі сваю пазіцыю па сітуацыі ў краіне. Першым у сувязі з падзеямі ў Беларусі падаў у адстаўку Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня.

Тэги:
Аргенціна, Беларусь

Галоўныя тэмы