08:10 21 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Кіраўнік расійскага МЗС прыбыў з рабочым візітам у Мінск, у планах - сустрэча з беларускім калегам і прэзідэнтам краіны.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у чацвер сустрэнецца з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком дыпведамства рэспублікі Уладзімірам Макеем у рамках рабочага візіту ў Мінск.

Расійскі міністр прыбыў у Мінск у сераду ўвечары.

У працоўным графіку ў Лаўрова - сустрэча з кіраўніком дзяржавы і беларускім калегам. На парадку дня - сітуацыя ў Беларусі, а таксама двухбаковыя і міжнародныя тэмы.

Акрамя таго, Лаўроў возьме ўдзел у сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі.

Плануецца, што бакі абмяркуюць бягучыя адносіны з Еўрасаюзам, магчымасці ўдзелу АДКБ у аперацыях ААН па падтрыманні міру, перспектывы фарміравання "вялікага еўразійскага партнёрства" праз спалучэнне інтэграцыйных працэсаў, а таксама ўзаемадзеянне ў галіне міжнароднай інфармацыйнай бяспекі.

Акрамя таго, у рамках сумеснага пасяджэння калегіі, будзе разгледжаны ход выканання праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы на 2020-2021 гады.

Як раней паведамляла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, Лаўроў прабудзе ў Мінску два дні. Гэта першы візіт кіраўніка расійскага МЗС у Беларусь пасля выбараў прэзідэнта рэспублікі, якія прайшлі ў жніўні. Папярэдні рабочы візіт міністра ў беларускую сталіцу адбыўся ў чэрвені бягучага года.

Тэги:
МЗС Беларусі, МЗС РФ, Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Лаўроў

Галоўныя тэмы