12:39 01 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.17
  • 100 RUB3.50
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Вывешванне сцягоў бела-чырвона-белай расфарбоўкі на вокнах, балконах і фасадах прыраўноўваецца да правядзення масавага мерапрыемства.

МІНСК, 11 сне - Sputnik. Вывешванне незарэгістраванай сімволікі "для публічнай дэманстрацыі" будзе фіксавацца для правядзення праверкі, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Бела-чырвона-белыя сцягі на балконах, вокнах і фасадах міліцыя трактуе як правядзенне масавага мерапрыемства - пікетаванне. За гэта прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць.

"Размяшчэнне на вокнах кватэр, шкленні балконаў сцягоў бел-чырвона-белай расфарбоўкі, для публічнай дэманстрацыі грамадзянам, у адпаведнасці з існуючым заканадаўствам і ў прыватнасці артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах", трактуецца як правядзенне масавага мерапрыемства - пікетаванне, за што, у выпадку адсутнасці адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама, у адпаведнасці з ч.1 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні ГУУС Мінгарвыканкама.

Пакаранне па гэтым артыкуле - штраф у памеры да 30 базавых велічынь (да 810 рублёў або 318 долараў па цяперашнім курсе) або адміністрацыйны арышт.

У ГУУС паведамілі, што за вывешванне незарэгістраванай бел-чырвона-белай сімволікі ужо складзена больш за 20 пратаколаў, якія накіраваны ў суд для разгляду.

Тэги:
ГУУС Мінгарвыканкама

Галоўныя тэмы