У золаце і срэбры: дэпутаты прынялі абноўлены закон аб дзяржсімвалах РБ

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанкСвяткаванне Дня Незалежнасці ў Мінске
Святкаванне Дня Незалежнасці ў Мінске - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусі пашыраць пералік мерапрыемстваў, дзе дазволена выкарыстоўваць дзяржаўны сцяг - у яго ўключаць спартыўныя спаборніцтвы, спартыўна-масавыя, культурныя падзеі.

МІНСК, 10 сне -Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў другім чытанні праект закона "Аб змяненні Закона "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь".

Сцяг Беларусі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Палітычнага падтэксту няма": кіраўнік Мінюста зноў выказаўся пра новы герб

Сёння ў Авальнай зале праходзіць пасяджэнне сесіі ніжняй палаты беларускага парламента. Як чакаецца, гэта перадапошняе пасяджэнне перад закрыццём восеньскай сесіі. Дэпутатам, перш, чым сысці на так званыя канікулы, трэба прыняць асноўны фінансавы дакумент на наступны год - праект бюджэту-2021.

Адным з праектаў законаў, якія прынялі дэпутаты, сталі змены ў закон "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусі". Яшчэ на стадыі падрыхтоўкі дадзены праект закона выклікаў вялікі грамадскі рэзананс. Гаворка ў праекце закона ідзе пра тое, каб асучасніць эталонныя выявы дзяржаўных сімвалаў, але памяняўшы іх ідэалагічную канцэпцыю.

"Найбольшая колькасць змяненняў у артыкул дзеючага закона, якая рэгламентуе сферу прымянення дзяржсімвалаў. Праект закона прапануе пашырыць пералік падстаў для прымянення дзяржаўнага сцяга. У прыватнасці, у яго прапаноўваецца ўключыць спартовыя спаборніцтвы, спартыўна-масавыя, культурныя і іншыя мерапрыемствы", - растлумачыў намеснік старшыні камісіі па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Віктар Свіла, прадстаўляючы праект закона ў другім чытанні.

Доктар гуманітарных навук, палітычны аналітык Аляксандр Фядута - Sputnik Беларусь
Радыё
"Не думаю, што ў гэтым ёсць сэнс": Фядута аб змене герба Беларусі

У першым чытанні законапраект быў разгледжаны ў маі на вясновай сесіі.

Дэпутат упэўнены, што прыняцце закона станоўчым чынам адаб'ецца на культуры ўжывання дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

"Гэта будзе спрыяць росту патрыятызму, павагі да сваіх сімвалаў - герба і сцяга", - падкрэсліў ён.

Праектам закона таксама прадугледжваецца яшчэ адна навацыя, якая тычыцца малюнка дзяржаўнага герба. Паводле яго слоў, у цяперашні час у дзеючым законе ёсць выява герба ў двухколерным варыянце. Новым законапраектам прапануецца ўнесці ў дадатку да закона выявы герба ў залатым і срэбным колерах.

У шматкаляровым малюнку дзяржаўнага герба таксама адбудуцца змены: зменіцца колер контуру тэрыторыі Беларусі - з зялёнага на залаты.

Стужка навiн
0