МІНСК, 19 сту – Sputnik. Спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін заявіў, што міжнародныя тэхналагічныя кампаніі павінны працаваць у Расіі выключна ў рамках нацыянальнага заканадаўства.
Паводле яго слоў, амерыканскія IT-кампаніі сталі глабальнымі, што прывяло да іх манаполіі, у тым ліку і ў Расійскай Федэрацыі.
"Калі яны так нахабна і бесцырымонна паводзяць сябе ў сваёй уласнай краіне, то як яны будуць сябе паводзіць у дачыненні да іншых краін?", - задаўся пытаннем спікер.
Пры гэтым Валодзін заявіў, што ЗША самі перакрэслілі нормы дэмакратыі, калі, па сутнасці, пазбавілі Трампа магчымасці выказацца.
"Дзеючага прэзідэнта, за якога аддалі свае галасы амаль 75 мільёнаў амерыканцаў, пазбавілі фундаментальнага права - свабоды слова", - сказаў спікер Дзярждумы.
Ён таксама нагадаў, што Трампа часткова або цалкам заблакіравалі ў сацсетках, пры гэтым без якой-небудзь пастановы судовай інстанцыі.
Беспарадкі і "заблакіраваны" Трамп
Найбуйнейшыя сусветныя сацсеткі неаднаразова блакіравалі акаўнты Дональда Трампа. Сярод іншага 45-га прэзідэнта ЗША абвінавачвалі ў "падбухторванні да беспарадкаў у сталіцы". Прыхільнікі пакуль яшчэ дзеючага прэзідэнта 6 студзеня ўварваліся ў Капітолій, праца Кангрэса была прыпыненая і праведзена эвакуацыя.
Праз некаторы час пасля блакіравання ў сетцы і абурэння грамадскасці, Трамп заклікаў мітынгоўцаў у Вашынгтоне паводзіць сябе мірна і разысціся па дамах. Пры гэтым працягнуў заяўляць пра "сфальсіфікаваныя выбары".
У выніку беспарадкаў у сталіцы ЗША загінулі пяць чалавек, дзесяткі атрымалі траўмы рознай ступені. Кангрэс пасля навядзення парадку ўсё ж змог зацвердзіць перамогу Джо Байдэна на мінулых прэзідэнцкіх выбарах. А Палата прадстаўнікоў вынесла Дональду Трампу імпічмент.
Самая "бяспечная" інаўгурацыя
Інаўгурацыя абранага прэзідэнта ЗША пройдзе 20 студзеня. У Вашынгтон уведзены дадатковыя сілы паліцыі і нацгвардыі. Капітолій і Белы дом агарадзілі высокімі шчытамі. Праваахоўнікі не выключаюць масавыя беспарадкі прыхільнікаў Трампа пасля ўзвядзення на пасаду Байдэна. Да дня інаўгурацыі абранага прэзідэнта ў Вашынгтоне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Чытайце таксама:
-
Twitter канчаткова заблакіраваў акаўнт Трампа
-
Спікер палаты прадстаўнікоў ЗША падпісала артыкул пра імпічмент Трампу
- Па-за сацсетак - заблакіраваны YouTube-акаўнт Дональда Трампа