МІНСК, 7 лют – Sputnik. Стала вядома, як выглядае трыбуна VI Усебеларускага народнага сходу, з якой будуць выступаць дэлегаты, фота трыбуны апублікавана ў афіцыйным Telegram-канале УНС.
"Менавіта з гэтай трыбуны і будуць выступаць удзельнікі УНС, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка. З фасада трыбуну ўбачаць усе беларусы падчас трансляцыі", - гаворыцца ў паведамленні.
Сход пройдзе ў Мінску 11 і 12 лютага. На мерапрыемства прыедуць 2700 удзельнікаў, якіх выбралі раённыя і гарадскія Саветы дэпутатаў, а таксама буйныя грамадскія аб'яднанні.
На абмеркаванне будуць вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.
Раней быў апублікаваны "арсенал дэлегата".
Удзельнікам сходу падораць сумкі, брашуры і канцылярскія прыналежнасці - гаджэтаў, як у 2016 годзе, не будзе.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка даручыў правесці сацдаследванне перад УНС
- Галоўчанка: падчас УНС будуць узмоцненыя меры бяспекі
- Запрацаваў Telegram-канал Усебеларускага народнага сходу