Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні пасла Расіі у Беларусі

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкЯўген Лук'янаў
Яўген Лук'янаў - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2021
Падпісацца
Новым кіраўніком расійскай дыпмісіі стане Яўген Лук'янаў, раней ён займаў аналагічную пасаду ў Латвіі.

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні пасла РФ у Беларусі, дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Новым кіраўніком расійскай дыпмісіі стане Яўген Лук'янаў, раней ён займаў аналагічную пасаду ў Латвіі. Указ аб вызваленні яго ад гэтай пасады таксама апублікаваны ў чацвер.

Што вядома пра новага расійскага пасла

Яўген Лук'янаў - дзевяты кіраўнік расійскага пасольства ў Беларусі.

Ён скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1974 годзе з дыпломам па спецыяльнасці "англійская мова і літаратура". Яшчэ ў савецкія часы пачаў працу на дыпламатычнай службе, паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснік дырэктара Эрмітажа.

З 1993 па 2006 год знаходзіўся на кіруючых пасадах у Дрезднер-банку і ВТБ. З 2012 па 2016 год працаваў у Савеце бяспекі РФ (займаў пасаду памочніка, а затым намесніка сакратара СБ).

Куды пайшоў папярэдні кіраўнік місіі

Сцягі Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 19.03.2021
Лукашэнка прызначыў Мезенцава на пасаду дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы
Да Лук'янава дыпмісію ўзначальваў Дзмітрый Мезенцаў. Ад пасады ён быў вызвалены 19 сакавіка ўказам Уладзіміра Пуціна. У той жа дзень прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які таксама з'яўляецца старшынёй Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, прызначыў яго на пасаду дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы, якая вызвалілася пасля Рыгора Рапоты.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0