16:21 14 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Такое рашэнне прыняў губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт, назваўшы Рыгора Рапоту "палітычным цяжкавагавіком" і "паважаным у органах улады чалавекам".

МІНСК, 22 сак – Sputnik. Рыгор Рапота стане сенатарам у Савеце Федэрацыі ад выканаўчай улады Курскай вобласці.

На новую пасаду экс-дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы прызначыў губернатар гэтага расійскага рэгіёна Раман Старавойт.

"Падпісаў пастанову аб надзяленні паўнамоцтвамі прадстаўніка ад выканаўчага органа дзяржаўнай улады Курскай вобласці ў Савеце Федэрацыі Рапоту Рыгора Аляксеевіча", - сказаў губернатар Курскай вобласці на нарадзе ў адміністрацыі рэгіёна.

Ён назваў Рапоту "палітычным цяжкавагавіком", "паважаным ва ўсіх органах улады чалавекам".

Старавойт таксама нагадаў, што пасада сенатара ад вобласці была вакантнай ад пачатку снежня мінулага года.

Папярэднік Рапоты ў Савеце Федэрацыі Аляксандр Міхайлаў раней быў губернатарам Курскай вобласці, а ў верхнюю палату парламента перайшоў у 2018 годзе, ён памёр на 70-м годзе жыцця ў снежні 2020 года.

Дзесяць гадоў працаваў Дзяржсакратаром СД

Рыгор Рапота сышоў у адстаўку на мінулым тыдні, хоць пра планы пакінуць пасаду дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы ён паведамляў прэсе яшчэ ў лютым.

Рыгор Рапота - генерал-лейтэнант, яму 77 гадоў. Нарадзіўся ў Маскве, працаваў у савецкія гады ў КДБ, а пасля займаў розныя пасады ў Службе знешняй разведкі.

З 1999 па 2011 гады працаваў у расійскім урадзе. З 2001 па 2007 гады быў генеральным сакратаром Еўразійскай эканамічнай супольнасці. У 2008 годзе стаў паўпрадам прэзідэнта Расіі ў Паўднёвай Федэральнай акрузе.

У 2011 годзе Рапота быў прызначаны дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. На гэтай пасадзе ён прабыў дзесяць гадоў.

Пасаду дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы цяпер займае Дзмітрый Мезенцаў, раней ён быў паслом Расіі ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Тэги:
Рыгор Рапота, сенатар, дзяржсакратар

Галоўныя тэмы