Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 02.04.2021
Падпісацца
Дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі быў падпісаны 25 гадоў таму - у сталіцах дзяржаў сёння пройдзе шэраг мерапрыемстваў.

МІНСК, 2 кра – Sputnik. У календары Саюзнай дзяржавы знакавая дата - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Старшыня Вышэйшага дзяржсавета, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў з нагоды свята віншаванні свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

"Дваццаць пяць гадоў таму быў падпісаны Дагавор аб утварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, які стаў адпраўным пунктам для развіцця двухбаковых інтэграцыйных працэсаў. За гэты час нашы краіны шмат чаго дасягнулі ў саюзным будаўніцтве. Сфарміраваны агульныя мытная, міграцыйная, гуманітарная, сацыяльная, культурная і адукацыйная прастора, якія садзейнічаюць павышэнню якасці жыцця і дабрабыту беларусаў і расіян", - гаворыцца ў віншаванні.

Па перакананні Лукашэнкі, узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы, заснаванае на прынцыпах суверэннай роўнасці, будзе і далей адказваць інтарэсам грамадзян Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка сёння таксама накіраваў віншаванні старшыні ўрада Расіі Міхаілу Мішусціну і старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага схода Расіі Валянціне Мацвіенке. Тэлеграма таксама паступіла ў адрас старшыні Парламенцкага схода Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага схода Расіі Вячаслава Валодзіна. А таксама дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву і Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.

Дзень яднання

Будынак міністэрства замежных спраў РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 28.01.2021
МЗС РФ пракаменціравала выбары ў Беларусі і праграмы Саюзнай дзяржавы
Плануецца, што з улікам каронавірусных абмежаванняў урачыстыя мерапрыемствы ў Мінску і Маскве пройдуць у анлайн і афлайн фарматах. Так, урачысты сход дзвюх дзяржаў звяжа прамая відэатрансляцыя. Удзел у ёй прыме дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі штогод адзначаецца 2 красавіка.

У 1996 годзе ў гэты дзень прэзідэнты дзвюх краін Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве дамову "Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі". Праз год у гэты ж дзень быў падпісаны дагавор "Аб Саюзе Беларусі і Расіі". Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы быў падпісаны 9 снежня 1999 года.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0