02:26 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (145)
39 0 0

Трэба стварыць роўныя і адзіныя правілы работы прадпрыемстваў у розных сферах, што пазбавіць ад нядобрасумленнай канкурэнцыі ўнутры саюза і дазволіць разам нарошчваць экспарт, лічыць дзяржсакратар.

МІНСК, 2 кра – Sputnik. Своечасовае прыняцце і рэалізацыя дарожных карт памяншае колькасць бар'ераў у супрацоўніцтве Беларусі і Расіі, заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў на відэаканферэнцыі "Саюзная дзяржава: адкрываючы новыя магчымасці".

У прыклад ён прывёў прамысловую галіну і канкурыруючыя за ўнутраныя рынкі СД беларускія і расійскія прадпрыемствы.

"Яшчэ у 2019 годзе была сфарміравана дарожная карта па фарміраванні адзінай прамысловай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве. Але мы тады не пераканалі беларускія і расійскія ўлады на падпісанне гэтых карт. Прайшло шмат часу і цяпер мы да гэтага прыходзім, а калі б прынялі тады - то дасягнулі большага ў плане вытворчасці ў прамысловасці і экспарту", - адзначыў Дзмітрый Мезенцаў.

Паводле яго слоў, адзіная прамысловая палітыка некалькі зніжае ўзровень эканамічнага суверэнітэту бакоў, але дае вялікія сумесныя перавагі.

"Калі мы будзем працаваць раўнапраўна і размаўляць адкрыта, па адзіных правілах, то такія роўныя ўмовы гаспадарання адвядуць нас ад неабгрунтаваную канкурэнцыю, зробяць роўнымі пазіцыі вытворцаў на адзіным беларуска-расійскім рынку і, па сутнасці, адзіным рынку ЕАЭС", - дадаў Мезенцаў.

Аб неабходнасці максімальна зняць абмежаванні гаварыў сёння на сходзе "Саюзная дзяржава: адкрываючы новыя магчымасці" і намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Круты.

"Трэба займацца ліквідацыяй бар'ераў і абмежаванняў ўнутры Саюзнай дзяржавы. Практыка паказвае, што мы часцяком прыкрываемся так званай абаронай сваіх вытворцаў, гэтым грашаць і беларусы, і расіяне, а калі пачынаеш унікаць у сутнасць абмежаванняў, дык там іншыя матывы цалкам. Гэта не ўпрыгожвае наш саюз", - дадаў Круты.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі заявіў, што спадзяецца на хуткае завяршэнне работы Мінска і Масквы над эканамічным пакетам мер па рэалізацыі саюзнай дамовы з Расіяй.

"Гэта стане новым этапам работы для ўсёй саюзнай вертыкалі і наблізіць нас да стварэння рэальнай, адзінай эканамічнай прасторы, пра якую мы гаворым", - сказаў Круты.

Пры гэтым ён адзначыў, што працэс збліжэння Беларусі і Расіі ідзе ў рэчышчы агульнасусветных тэндэнцый з захаваннем поўнага суверэнітэту абедзвюх дзяржаў.

Раней пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка паведамляў, што ўсе дарожныя карты па інтэграцыі Расіі і Беларусі будуць узгоднены да канца красавіка, а да 1 студзеня 2022 года краіны павінны на ўзроўні ўрадаў паспець прыняць пагадненні, якія прапісаны ў дарожных картах.

Нагадаем, што 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. З гэтай нагоды ў Мінску і Маскве праходзяць урачыстыя мерапрыемствы.

Поўную версію відэаканферэнцыі глядзіце на Sputnik.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (145)
Тэги:
дзяржсакратар, Экспарт, канкурэнцыя, правіла, Саюзная дзяржава, карты, Дзмітрый Мезенцаў

Галоўныя тэмы