Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Перамовы Галоўчанкі і Мішусціна пройдуць у бліжэйшыя дні

© Sputnik / Александр Астафьев / Перайсці ў медыябанкРаман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін на сустрэчы ў Маскве
Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін на сустрэчы ў Маскве - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2021
Падпісацца
Сустрэча прэм'ераў Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску ў вочным фармаце. Галоўнай тэмай для абмеркавання стануць дарожныя карты.

МІНСК, 12 кра - Sputnik. Перамовы прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і старшыні ўрада Расіі Міхаіла Мішусціна пройдуць у бліжэйшыя дні, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

"У бліжэйшыя дні адбудуцца перамовы старшыні ўрада Расіі Міхаіла Мішусціна з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам", - заявіў Мезенцаў падчас наведвання Навуковага цэнтра аператыўнага маніторынгу Зямлі АТ "Расійскія касмічныя сістэмы".

Дзмітрый Мезенецаў раней адзначаў, што кантакты ўрадаў дзвюх краін выйшлі на новы ўзровень узаемадзеяння, а Беларусі і Расіі трэба сыходзіць ад размоў, колькі і па якой цане прадаць адзін аднаму нафты, газу і трактароў. Ён падкрэсліў таксама, што краінам неабходна аб'ядноўваць намаганні, ствараць сумесныя вытворчасці, "каб быць канкурэнтаздольнымі".

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 01.04.2021
Прэм'ер Беларусі раскрыў дэталі прымянення зваротных санкцый

Ніякія спрэчкі не могуць зацямніць стратэгічную накіраванасць, маштаб нашага супрацоўніцтва", - падкрэсліў дзяржсакратар СД падчас урачыстага мерапрыемства з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Раней сустрэча прэм'ераў анансавалася таксама паслом Беларусі ў Расіі Уладзімірам Сямашкам. Ён адзначаў, што галоўнай тэмай перамоў стануць дарожныя карты. Сама ж сустрэча павінна прайсці ў вочным фармаце ў беларускай сталіцы.

Папярэдняя сустрэча Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна прайшла ў студзені ў Маскве. На перамовах закраналіся пытанні барацьбы з пандэміяй, актуальныя напрамкі расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Затым у лютым прэм'еры пагутарылі па тэлефоне, абмеркаваўшы пагадненне аб перавалцы нафтапрадуктаў і барацьбу з каронавірусам.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0