МІНСК, 20 кра – Sputnik. Злучаныя Штаты з 3 чэрвеня адновяць санкцыі супраць 9 дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі, гаворыцца ў сумесным паведамленні Дзярждэпартамента і Міністэрства фінансаў.
Гаворка ідзе пра наступныя прадпрыемствы нафтахімічнай галіны рэспублікі:
- "Беларускі нафтавы гандлёвы дом",
- "Белнафтахім",
- Belneftekhim USA Inc,
- "Белшына",
- "Гродна Азот",
- "Гродна хімвалакно",
- "Лакафарба",
- "Нафтан",
- "Полацк шкловалакно".
"Улічваючы рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, урад ЗША прыняў рашэнне, што далейшае падаўжэнне (часовага прыпынення санкцый - Sputnik)... не адпавядае амерыканскім каштоўнасцям", - канстатаваў дзяржсакратар.
Паводле яго слоў, прадпрыемствы, якія закранаюць санкцыі, аказваюць фінансавую падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Гэта ў сваю чаргу аказвае "садзейнічанне жорсткаму падаўленню беларускага народа і шматразовай адмове ад законнага парадку".
Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў распаўсюдзіў інфармацыю аб увядзенні санкцый праз 45 дзён. Дадзенае рашэнне падтрымалі і ў Міністэрстве фінансаў ЗША, хоць раней паведамілі пра працяг замарожвання рэстрыкцый.
Хроніка санкцый
Аднак з уводам санкцый у 2007-м Беларусь і ЗША адклікалі сваіх паслоў, і больш за 10 гадоў абедзве краіны былі без кіраўнікоў пасольстваў. Толькі ў мінулым годзе ЗША агучылі намер зноў вярнуць паслоў, але на дадзены момант гэтага пакуль не адбылося.
Беларусь можа адказаць
Правам вызначыць тых, хто ўвойдзе ў санкцыйны спісак, надзелены Саўмін.
Чытайце таксама:
- Беларусь гатова да дыялогу з Захадам, але ёсць умовы
- Лукашэнка падпісаў указ аб контрсанкцыях
- ЕС на год працягнуў санкцыі супраць Беларусі