03:21 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0

Кіраўнік дзяржавы нядаўна падпісаў дэкрэт, які істотна пашырыў і канкрэтызаваў паўнамоцтвы дадзенага дзяржаўнага органа на выпадак надзвычайных сітуацый.

МІНСК, 18 тра - Sputnik. У Савет бяспекі рэспублікі ўваходзяць не толькі прадстаўнікі сілавога блока, заявіў беларускі лідэр на адмысловай нарадзе ў Палацы Незалежнасці.

Паводле яго слоў, пасяджэнне Савета бяспекі праводзіцца, каб абмеркаваць павышэнне ролі дадзенага дзяржаўнага органа ў жыцці краіны пасля таго, як быў падпісаны прэзыдэнцкі дэкрэт, які канкрэтызуе яго ролю ў выпадку надзвычайных сітуацый.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта тычыцца пытанняў абароны суверэнітэту, канстытуцыйнага ладу, падтрымання міру ў грамадстве, захавання тэрытарыяльнай цэласнасці і супрацьстаяння экстрэмізму і тэрору.

Пасля чаго дадаў, што магчымасці Савета бяспекі павінны адказваць рызыкам і пагрозам, якія ўзнікаюць перад дзяржавай у цяперашні час.

Пра склад Савета бяспекі

"Тым, хто сёння рэфлексіруе у сетках і мэсенджара на новы дэкрэт і не валодае пытаннем, растлумачу. Савет бяспекі - гэта не адны сілавікі", - запэўніў ён.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў лік пастаянных членаў Савета бяспекі ўваходзяць і прадстаўнікі грамадзянскай адміністрацыі, у тым ліку кіраўнік урада, спікеры абедзвюх палат парламента і прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што Савет бяспекі забяспечвае кіраўніку дзяржавы яго канстытуцыйныя паўнамоцтвы па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі.

"Натуральна, што ў яго складзе ёсць і заўсёды будуць кіраўнікі сілавых структур", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Пра задачы Савета бяспекі

"Найважнейшай задачай Савета бяспекі быў і застаецца разгляд пытанняў унутранай і знешняй палітыкі ў кантэксце нацыянальнай бяспекі", - удакладніў ён.

Прычым дзяржаўныя органы ў сучасных умовах павінны эфектыўна і скаардынавана пераадольваць выклікі і пагрозы, якія перад імі ўзнікаюць.

"Улічваючы агрэсіўныя спробы ператварыць Беларусь, па тэрміналогіі ЗША, у "несостоявшееся государство", мы павінны замацаваць за Саветам бяспекі новыя канкрэтныя, жыццёва важныя функцыі", - лічыць беларускі лідар.

На яго думку, пашырэнне паўнамоцтваў дадзенага дзяржаўнага органа паспрыяе забеспячэнню стабільнай і бяспечнай працы кожнага беларуса і рэспублікі ў цэлым.

Тэги:
паўнамоцтвы, Кіраўнік дзяржавы, Савет бяспекі Беларусі, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы