04:08 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
29 0 0

Раней прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў паведамляў, што сустрэча прэзідэнтаў можа адбыцца ў канцы траўня.

МІНСК, 21 тра - Sputnik. Візіт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Расію рыхтуецца, пра дату і месца сустрэчы двух лідэраў стане вядома пазней, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

У аўторак Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што сустрэча двух лідэраў можа прайсці ў канцы траўня. Ён таксама адзначыў, што ў рамках ўсяго комплексу двухбаковых стасункаў Расті і Беларусі ішла размова аб далейшым развіцці інтэграцыйных працэсаў.

Магчымая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі стане ўжо трэцяй з пачатку года. Па дадзеных прэс-служба беларускага лідэра, прэзідэнты абмяркоўвалі маючыя адбыцца перамовы па тэлефоне яшчэ 9 траўня, калі віншавалі адзін аднаго і народы дзвюх краін з Днём Перамогі.

Пра што Лукашэнка і Пуцін гаварылі раней

Першая ў гэтым годзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася 22 лютага ў Сочы, другая - 22 красавіка ў Маскве. Абодва разы перамовы праходзілі ў фармаце "сам-насам", пры гэтым лідэры падкрэслівалі іх важнасць.

Падрабязнасці другой сустрэчы, якая доўжылася 4 гадзіны, распавёў журналістам прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Паводле яго слоў, перамовы насілі рабочы характар. Лідэры дзвюх краін абмяркоўвалі ў першую чаргу пытанні эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку, у сферы высокіх тэхналогій.

"Нейкай мэты выйсці на прарыўныя дамоўленасці не стаяла. Звычайны працоўны працэс, які з'яўляецца неабходным для штодзённага функцыянавання нашых саюзніцкіх адносін", - заявіў Пяскоў, дадаўшы, што "пытаньні" зліцця "Расіі і Беларусі не абмяркоўваліся".

Чытайце таксама:

Тэги:
Дзмітрый Пяскоў, Расія, Аляксандр Лукашэнка, візіт, Крэмль

Галоўныя тэмы