https://bel.sputnik.by/20210526/Lukashenka-pra-mnravanne-borta-Ryanair-1047717440.html
Лукашэнка пра мініраванне борта Ryanair і экстраную пасадку ў Мінску
Лукашэнка пра мініраванне борта Ryanair і экстраную пасадку ў Мінску
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі сёння выступае з заявай у Авальнай зале. На сустрэчы сабраліся парламентарыі, члены ўрада і Канстытуцыйнай камісіі, а таксама прадстаўнікі... 26.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-26T11:12+0300
2021-05-26T11:12+0300
2021-05-26T11:10+0300
навіны
у беларусі
палітыка
галоўнае
аляксандр лукашэнка
ryanair
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/17/1047697377_0:310:3072:2048_1920x0_80_0_0_e3ebf7edbff7af29f9d97fc7b8ecbb76.jpg
МІНСК 26 тра - Sputnik. У самалёце Ryanair знаходзіўся тэрарыст, і пра гэта ведалі далёка за межамі Беларусі, заявіў кіраўнік дзяржавы ў сераду, каментуючы сітуацыю з экстраннай пасадкай борта ў нядзелю ў Мінску.Беларускі лідэр адзначыў, што борт разгарнулі ля БелАЭС. "А калі б раптам Сістэма бяспекі АЭС былі пераведзены ў рэжым поўнай баявой гатоўнасці?", - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.Аб нелагічным манеўрыПрэзідэнт падкрэсліў, што дзейнічаў законна, абараняючы людзей, па ўсіх міжнародных правілах. Экіпаж борта раіўся з гаспадарамі самалёта і аэрапортам ў Вільнюсе, але прыняў рашэнне прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск", адзначыў Лукашэнка. Беларускі лідэр назваў прымус лайнера да пасадкі знішчальнікам МіГ-29 "абсалютнай хлуснёй".Пра "супрацоўнікаў КДБ"Прэзідэнт паведаміў, што тры чалавекі выйшлі з самалёта ў Мінску, каб не вяртацца з Вільнюса, але з іх зрабілі фэйкавых супрацоўнікаў КДБ.Аб рэакцыі ЗахадуНапісаныя пад капірку абвінавачванні з Захаду і забароны на палёты пасыпаліся адразу - не паспеў авіялайнер сесці ў Мінску, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Занадта ўжо хутка "зрэагавалі", - заўважыў Лукашэнка. На яго думку, гэта, хутчэй за ўсё, спланаваная правакацыя.Што адбылосяСамалёт Boeing 737-800 вылецеў з Афінаў у Вільнюс 10:29 нядзелі, аднак да пункта прызначэння не даляцеў - з-за паведамлення аб мініраванні ён здзейсніў экстраную пасадку ў аэрапорце Мінск. Сярод пасажыраў быў Раман Пратасевіч, заснавальнік прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала, яго затрымалі. Разам з ім з борта знялі яго сяброўку - грамадзянку РФ Сафію Сапегу.Супраць Пратасевіча ўзбуджаная крымінальная справа па некалькіх артыкулах, уключаючы артыкул "арганізацыя масавых беспарадкаў". Яму можа пагражаць пакаранне аж да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/17/1047697377_0:118:3072:2048_1920x0_80_0_0_8d8ae7c05f1a2cb8b4320fa30e3d2b43.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, палітыка, галоўнае, аляксандр лукашэнка, ryanair
навіны , у беларусі, палітыка, галоўнае, аляксандр лукашэнка, ryanair
Лукашэнка пра мініраванне борта Ryanair і экстраную пасадку ў Мінску
Прэзідэнт Беларусі сёння выступае з заявай у Авальнай зале. На сустрэчы сабраліся парламентарыі, члены ўрада і Канстытуцыйнай камісіі, а таксама прадстаўнікі іншых дзяржструктур і губернатары.
МІНСК 26 тра - Sputnik. У самалёце Ryanair знаходзіўся тэрарыст, і пра гэта ведалі далёка за межамі Беларусі, заявіў кіраўнік дзяржавы ў сераду, каментуючы сітуацыю з экстраннай пасадкай борта ў нядзелю ў Мінску.
"Была бомба ці не, але калі б мне далажылі аб тым, што ў самалёце тэрарыст, я б неадкладна аддаў загад пасадзіць самалёт", - заявіў Лукашэнка і дадаў, што паведамленне аб мініраванні паступіла са Швейцарыі.
Беларускі лідэр адзначыў, што борт разгарнулі ля БелАЭС. "А калі б раптам Сістэма бяспекі АЭС былі пераведзены ў рэжым поўнай баявой гатоўнасці?", - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што дзейнічаў законна, абараняючы людзей, па ўсіх міжнародных правілах. Экіпаж борта раіўся з гаспадарамі самалёта і аэрапортам ў Вільнюсе, але прыняў рашэнне прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск", адзначыў Лукашэнка. Беларускі лідэр назваў прымус лайнера да пасадкі знішчальнікам МіГ-29 "абсалютнай хлуснёй".
"Манеўр з разваротам выглядае нелагічна (да Вільнюса было 70 км), але пытанне: чаму іншыя аэрапорты не прынялі самалёт?" - спытаў ён.
Прэзідэнт паведаміў, што тры чалавекі выйшлі з самалёта ў Мінску, каб не вяртацца з Вільнюса, але з іх зрабілі фэйкавых супрацоўнікаў КДБ.
Напісаныя пад капірку абвінавачванні з Захаду і забароны на палёты пасыпаліся адразу - не паспеў авіялайнер сесці ў Мінску, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Занадта ўжо хутка "зрэагавалі", - заўважыў Лукашэнка. На яго думку, гэта, хутчэй за ўсё, спланаваная правакацыя.
Самалёт Boeing 737-800 вылецеў з Афінаў у Вільнюс 10:29 нядзелі, аднак да пункта прызначэння не даляцеў - з-за паведамлення аб мініраванні ён здзейсніў экстраную пасадку ў аэрапорце Мінск. Сярод пасажыраў быў Раман Пратасевіч, заснавальнік прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала, яго затрымалі. Разам з ім з борта знялі яго сяброўку - грамадзянку РФ Сафію Сапегу.
Супраць Пратасевіча ўзбуджаная крымінальная справа па некалькіх артыкулах, уключаючы артыкул "арганізацыя масавых беспарадкаў". Яму можа пагражаць пакаранне аж да 15 гадоў пазбаўлення волі.