https://bel.sputnik.by/20210601/Shto-bylo--chornym-chamadane-Lukashenka-raskaza-pra-peramovy-z-Putsnym-u-Sochy-1047770033.html
Што было ў чорным чамадане: Лукашэнка расказаў пра перамовы з Пуціным у Сочы
Што было ў чорным чамадане: Лукашэнка расказаў пра перамовы з Пуціным у Сочы
Sputnik Беларусь
Афіцыйны візіт прэзідэнта Беларусі ў Сочы адбыўся 28-29 траўня, па выніках сустрэчы быў дасягнуты шэраг дамоўленасцяў. 01.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-01T12:32+0300
2021-06-01T12:32+0300
2021-06-01T12:41+0300
навіны
у беларусі
у свеце
палітыка
галоўнае
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/01/1047769150_0:0:2659:1504_1920x0_80_0_0_fbba6867dce53bea8711370000e8f3f1.jpg
МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка ў Мінску праводзіць нараду па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй, перадае БелТА.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што тэмы перамоваў з расійскім калегам вызначылі даўно. Сустрэча стала працягам папярэдніх кантактаў на розных узроўнях.Лідэры дзвюх краін абмеркавалі пастаўкі нафты і газу, у тым ліку кампенсацыю страт ад расійскага падатковага манеўру, супрацоўніцтва ў мытнай і падатковай сферах і развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.Не абыйшлося і без абмеркавання заходніх санкцый, аднаўлення авіязносін, затрымання Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі. Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў, што было ў чамадане, які ён узяў з збой."Шуму мы, вядома, нарабілі шмат - і па форме, і па змесце. Паколькі гэта выклікала ажыўленую размову і рэзананс (трэба сказаць, ва ўсім свеце) і было шмат розных размоў, я палічыў неабходным сёння сустрэцца з адказнымі асобамі і абмеркаваць пытанні, якія мы абгаворвалі на сустрэчы", - так прэзідэнт ахарактарызаваў публікацыі ў СМІ па выніках сустрэчы ў Сочы, яго словы прыводзіць БелТА.Што было ў чамадане?Галоўная інтрыга, якая хвалявала ўсіх з перамоў, - што ж было ў чамадане, які прывёз Аляксандр Лукашэнка на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Тады беларускі прэзідэнт запэўніў, што прывёз інфармацыю пра інцыдэнт з самалётам Ryanair.Ён распавёў, што ў чамадане знаходзіліся "аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя беларускімі спецслужбамі". У абмене інфармацыяй падобнага роду няма нічога новага - гэта даўняя практыка ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі."Аб сітуацыі вакол Беларусі і Расіі, у цэлым Саюзнай дзяржавы, пра тое, якія сёння адносіны Амерыкі, Еўрапейскага саюза і іншых да Кітайскай Народнай Рэспублікі, і шмат іншых падобных матэрыялаў", - растлумачыў Лукашэнка, якога роду інфармацыяй могуць абмяняцца лідэры дзвюх краін.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/01/1047769150_0:-1:2629:1653_1920x0_80_0_0_19dfb8ab6cfe5aa7247540676dbe951d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае
Што было ў чорным чамадане: Лукашэнка расказаў пра перамовы з Пуціным у Сочы
12:32 01.06.2021 (абноўлена: 12:41 01.06.2021) Афіцыйны візіт прэзідэнта Беларусі ў Сочы адбыўся 28-29 траўня, па выніках сустрэчы быў дасягнуты шэраг дамоўленасцяў.
МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка ў Мінску праводзіць нараду па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй, перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што тэмы перамоваў з расійскім калегам вызначылі даўно. Сустрэча стала працягам папярэдніх кантактаў на розных узроўнях.
Лідэры дзвюх краін абмеркавалі пастаўкі нафты і газу, у тым ліку кампенсацыю страт ад расійскага падатковага манеўру, супрацоўніцтва ў мытнай і падатковай сферах і развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Не абыйшлося і без абмеркавання заходніх санкцый, аднаўлення авіязносін, затрымання Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі. Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў, што было ў чамадане, які ён узяў з збой.
"Шуму мы, вядома, нарабілі шмат - і па форме, і па змесце. Паколькі гэта выклікала ажыўленую размову і рэзананс (трэба сказаць, ва ўсім свеце) і было шмат розных размоў, я палічыў неабходным сёння сустрэцца з адказнымі асобамі і абмеркаваць пытанні, якія мы абгаворвалі на сустрэчы", - так прэзідэнт ахарактарызаваў публікацыі ў СМІ па выніках сустрэчы ў Сочы, яго словы прыводзіць БелТА.
Галоўная інтрыга, якая хвалявала ўсіх з перамоў, - што ж было ў чамадане, які прывёз Аляксандр Лукашэнка на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Тады беларускі прэзідэнт запэўніў, што прывёз інфармацыю пра інцыдэнт з самалётам Ryanair.
"Калі б мы ў адкрыты эфір выклалі ўсе дакументы гэтага чамадана, то, напэўна, шмат было б размоваў і было б што абмяркоўваць", - яшчэ больш заінтрыгаваў прэзідэнт Беларусі.
Ён распавёў, што ў чамадане знаходзіліся "аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя беларускімі спецслужбамі". У абмене інфармацыяй падобнага роду няма нічога новага - гэта даўняя практыка ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі.
"Аб сітуацыі вакол Беларусі і Расіі, у цэлым Саюзнай дзяржавы, пра тое, якія сёння адносіны Амерыкі, Еўрапейскага саюза і іншых да Кітайскай Народнай Рэспублікі, і шмат іншых падобных матэрыялаў", - растлумачыў Лукашэнка, якога роду інфармацыяй могуць абмяняцца лідэры дзвюх краін.