https://bel.sputnik.by/20210612/Galodnyya-bunty-Makey-nazva-metu-zakhodnkh-sanktsyy-u-dachynenn-da-Belarus-1047866318.html
Галодныя бунты: Макей назваў мэту заходніх санкцый у дачыненні да Беларусі
Галодныя бунты: Макей назваў мэту заходніх санкцый у дачыненні да Беларусі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускага МЗС таксама выказаў здзіўленне з нагоды заяў шэрага заходніх палітыкаў аб тым, што моцныя санкцыі супраць Беларусі будуць у інтарэсах... 12.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-12T17:58+0300
2021-06-12T17:58+0300
2021-06-12T17:57+0300
навіны
у беларусі
у свеце
грамадства
эканоміка
палітыка
галоўнае
уладзімір макей
бунт
санкцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046115992_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_f6dcd13874b5a7faff59bdec7aff37f0.jpg
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць, што ўзмацненне жорсткасці заходніх санкцый у дачыненні да Мінска мае сваёй мэтай выклікаць "галодныя бунты" у краіне.Захад прыняў некалькі пакетаў санкцый у дачыненні да Беларусі пасля пратэстаў, якія адбыліся ўслед за прэзідэнцкімі выбарамі ў жніўні 2020 года. Тэма ўзмацнення жорсткасці санкцый з новай сілай прагучала пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair у мінскім аэрапорце і затрымання апазіцыянера Рамана Пратасевіча.Паводле яго слоў, перад беларускай апазіцыяй некаторым сіламі на Захадзе ставіцца задача аднавіць масавыя пратэсты ў краіне да верасня."Нам дакладна вядома, што літаральна нядаўна тым (прадстаўнікам беларускай апазіцыі - Sputnik), хто знаходзіцца ў Польшчы, было дакладна сказана: "Калі да верасня не будзе масавых пратэстаў у Беларусі, мы спынім ваша фінансаванне". Вядома, яны вымушаны рэагаваць на гэтую пагрозу, звязаную з непасрэдна іх дабрабытам, і пачынаць нейкія дзеянні", - дадаў кіраўнік МЗС.Макей выказаў здзіўленне з нагоды заяў заходніх палітыкаў аб тым, што моцныя санкцыі супраць Беларусі будуць у інтарэсах саміх грамадзян рэспублікі, якія нібыта чакаюць жорсткіх абмежавальных мер."Некалькі прыкладаў кароткіх. Мадам прэзідэнт Эстоніі па выніках сустрэчы з вядомай збеглай дамай кажа: "Як я толькі што была праінфармавана, моцныя эфектыўныя санкцыі - гэта ў нацыянальных інтарэсах беларускага народа, і яны чакаюць гэтых санкцый. Гэта прымусіць беларусаў пацярпець, але гэта не вялікая цана", - сказаў Макей."Уяўляеце, якія кашчунскія разважанні?" - падкрэсліў міністр.Ён прывёў яшчэ два кароткія прыклады таго, як заходнія палітыкі патрабуюць санкцый у дачыненні да Мінска. "Мадам міністр замежных спраў Нідэрландаў кажа, што жорсткія санкцыі - гэта важна і прыгожа. Я так і ўяўляю: яна сядзіць перад люстэркам, камера стаіць запісвае, і яна фарбуе пазногці і кажа "санкцыі - гэта важна і прыгожа", - сказаў кіраўнік МЗС . Сваю рэпліку ён артыстычна суправадзіў жэстамі."А прэм'ер-міністр Нідэрландаў заявіў, што мы не пакінем каменя на камені ад Беларусі, ад грамадства і гэтак далей і да таго падобнае", - працягнуў Макей."Абсалютна варожыя выказванні, якія, вядома ж, прымушаюць нас задумацца і без адказу такія выказванні не павінны заставацца", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дыпламатыі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210611/Syurrealzm-Yarashevch-atsan-shto-budze-kal-Belarus-adklyuchats-ad-SWIFT-1047860137.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0b/1046115992_205:0:2872:2000_1920x0_80_0_0_abc53c943b2b2480a644cc68891f427a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, эканоміка, палітыка, галоўнае, уладзімір макей, бунт, санкцыі, беларусь, мзс, грамадзяне, рэспубліка, пратэсты пасля выбараў у беларусі
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, эканоміка, палітыка, галоўнае, уладзімір макей, бунт, санкцыі, беларусь, мзс, грамадзяне, рэспубліка, пратэсты пасля выбараў у беларусі
Галодныя бунты: Макей назваў мэту заходніх санкцый у дачыненні да Беларусі
Кіраўнік беларускага МЗС таксама выказаў здзіўленне з нагоды заяў шэрага заходніх палітыкаў аб тым, што моцныя санкцыі супраць Беларусі будуць у інтарэсах саміх грамадзян рэспублікі.
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць, што ўзмацненне жорсткасці заходніх санкцый у дачыненні да Мінска мае сваёй мэтай выклікаць "галодныя бунты" у краіне.
Захад прыняў некалькі пакетаў санкцый у дачыненні да Беларусі пасля пратэстаў, якія адбыліся ўслед за прэзідэнцкімі выбарамі ў жніўні 2020 года. Тэма ўзмацнення жорсткасці санкцый з новай сілай прагучала пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair у мінскім аэрапорце і затрымання апазіцыянера Рамана Пратасевіча.
"Абсалютна варожыя выказванні (пра санкцыі - Sputnik), якія прымушаюць нас задумацца. Без адказу такія выказванні і дзеянні не павінны заставацца. Чаму гэта робіцца? Мэтай з'яўляецца ўдушэнне эканомікі Беларусі, давядзенне краіны да галодных бунтаў, якія павінны знесці гэтую ўладу", - заявіў Макей у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ, урывак якога быў паказаны ў суботу.
Паводле яго слоў, перад беларускай апазіцыяй некаторым сіламі на Захадзе ставіцца задача аднавіць масавыя пратэсты ў краіне да верасня.
"Нам дакладна вядома, што літаральна нядаўна тым (прадстаўнікам беларускай апазіцыі - Sputnik), хто знаходзіцца ў Польшчы, было дакладна сказана: "Калі да верасня не будзе масавых пратэстаў у Беларусі, мы спынім ваша фінансаванне". Вядома, яны вымушаны рэагаваць на гэтую пагрозу, звязаную з непасрэдна іх дабрабытам, і пачынаць нейкія дзеянні", - дадаў кіраўнік МЗС.
Макей выказаў здзіўленне з нагоды заяў заходніх палітыкаў аб тым, што моцныя санкцыі супраць Беларусі будуць у інтарэсах саміх грамадзян рэспублікі, якія нібыта чакаюць жорсткіх абмежавальных мер.
"Некалькі прыкладаў кароткіх. Мадам прэзідэнт Эстоніі па выніках сустрэчы з вядомай збеглай дамай кажа: "Як я толькі што была праінфармавана, моцныя эфектыўныя санкцыі - гэта ў нацыянальных інтарэсах беларускага народа, і яны чакаюць гэтых санкцый. Гэта прымусіць беларусаў пацярпець, але гэта не вялікая цана", - сказаў Макей.
"Уяўляеце, якія кашчунскія разважанні?" - падкрэсліў міністр.
Ён прывёў яшчэ два кароткія прыклады таго, як заходнія палітыкі патрабуюць санкцый у дачыненні да Мінска. "Мадам міністр замежных спраў Нідэрландаў кажа, што жорсткія санкцыі - гэта важна і прыгожа. Я так і ўяўляю: яна сядзіць перад люстэркам, камера стаіць запісвае, і яна фарбуе пазногці і кажа "санкцыі - гэта важна і прыгожа", - сказаў кіраўнік МЗС . Сваю рэпліку ён артыстычна суправадзіў жэстамі.
"А прэм'ер-міністр Нідэрландаў заявіў, што мы не пакінем каменя на камені ад Беларусі, ад грамадства і гэтак далей і да таго падобнае", - працягнуў Макей.
"Абсалютна варожыя выказванні, якія, вядома ж, прымушаюць нас задумацца і без адказу такія выказванні не павінны заставацца", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дыпламатыі.