https://bel.sputnik.by/20210616/U-ES-uzgadnl-novyya-sanktsy-suprats-Belarus-1047898377.html
У ЕС узгаднілі новыя санкцыі супраць Беларусі
У ЕС узгаднілі новыя санкцыі супраць Беларусі
Sputnik Беларусь
Новы пакет санкцый Еўрасаюза закране сем беларускіх кампаній і 78 фізічных асоб. Плануецца, што яны пачнуць дзейнічаць з 21 чэрвеня. 16.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-16T15:33+0300
2021-06-16T15:33+0300
2021-06-16T14:51+0300
навіны
у беларусі
у свеце
палітыка
галоўнае
ес
санкцыі
беларусь
кампанія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104037/74/1040377446_0:30:3077:1761_1920x0_80_0_0_13f51135bacbcfabe07216080cb80710.jpg
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Пастаянныя прадстаўнікі краін ЕС узгаднілі новыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі, пра гэта паведамляе шэраг еўрапейскіх СМІ.Дакумент прадугледжвае замарозку актываў і забарону на ўезд 78 грамадзянам Беларусі, таксама абмежаванні закрануць мінімум сем кампаній.Чакаецца, што пасля працэдуры ўзгаднення 21 чэрвеня інфармацыю апублікуюць ў афіцыйным часопісе ЕС, і з гэтага моманту санкцыі ўступяць у законную сілу.У пачатку лета Савет ЕС абвясціў, што ўводзіць забарону на выкарыстанне "Белавія" паветранай прасторы краін Еўрасаюза, а таксама на допуск беларускіх авіяперавозчыкаў да еўрапейскіх аэрапортаў."Далейшыя санкцыі супраць юрыдычных і фізічных асоб рушаць услед хутка", - заявіў пасля кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль.Адзначалася, што магчымыя абмежаванні будуць накіраваны на беларускіх міністраў і вышэйшае камандаванне ваенна-паветраных сіл Беларусі.Акрамя таго, еўрачыноўнікі казалі пра кропкавыя і больш важкія меры ў дачыненні да эканомікі рэспублікі.Новыя санкцыі сталі следствам вымушанай пасадкі 23 траўня самалёта Ryanair Афіны - Вільнюс. Лётчыкі прызямліліся ў аэрапорце Мінска пасля перададзенага паведамлення аб закладзенай бомбе, якое затым не пацвердзілася.На борце лаўкоста знаходзіўся Раман Пратасевіч - экс-галоўрэд Telegram-канала Nexta, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. З ім была затрымана сяброўка, грамадзянка Расіі Сафія Сапега.Пасля таго, што адбылося кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла пра гатоўнасць дапоўніць персанальныя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210608/Kalyarovyya-sny---yak-praysho-pakaz-modnay-vopratk-dlya-asablvykh-dzyatsey-1047820045.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104037/74/1040377446_346:0:3077:2048_1920x0_80_0_0_b05ab48ad3ffcce6cc57700c9e48d170.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, ес, санкцыі, беларусь, кампанія
навіны , у беларусі, у свеце, палітыка, галоўнае, ес, санкцыі, беларусь, кампанія
У ЕС узгаднілі новыя санкцыі супраць Беларусі
Новы пакет санкцый Еўрасаюза закране сем беларускіх кампаній і 78 фізічных асоб. Плануецца, што яны пачнуць дзейнічаць з 21 чэрвеня.
МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Пастаянныя прадстаўнікі краін ЕС узгаднілі новыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі, пра гэта паведамляе шэраг еўрапейскіх СМІ.
Дакумент прадугледжвае замарозку актываў і забарону на ўезд 78 грамадзянам Беларусі, таксама абмежаванні закрануць мінімум сем кампаній.
Чакаецца, што пасля працэдуры ўзгаднення 21 чэрвеня інфармацыю апублікуюць ў афіцыйным часопісе ЕС, і з гэтага моманту санкцыі ўступяць у законную сілу.
У пачатку лета Савет ЕС абвясціў, што ўводзіць забарону на выкарыстанне "Белавія" паветранай прасторы краін Еўрасаюза, а таксама на допуск беларускіх авіяперавозчыкаў да еўрапейскіх аэрапортаў.
"Далейшыя санкцыі супраць юрыдычных і фізічных асоб рушаць услед хутка", - заявіў пасля кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль.
Адзначалася, што магчымыя абмежаванні будуць накіраваны на беларускіх міністраў і вышэйшае камандаванне ваенна-паветраных сіл Беларусі.
Акрамя таго, еўрачыноўнікі казалі пра кропкавыя і больш важкія меры ў дачыненні да эканомікі рэспублікі.
Новыя санкцыі сталі следствам вымушанай пасадкі 23 траўня самалёта Ryanair Афіны - Вільнюс. Лётчыкі прызямліліся ў аэрапорце Мінска пасля перададзенага паведамлення аб закладзенай бомбе, якое затым не пацвердзілася.
На борце лаўкоста знаходзіўся Раман Пратасевіч - экс-галоўрэд Telegram-канала Nexta, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. З ім была затрымана сяброўка, грамадзянка Расіі Сафія Сапега.
Пасля таго, што адбылося кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла пра гатоўнасць дапоўніць персанальныя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў.