Сектаральныя санкцыі супраць Беларусі пачнуць дзейнічаць 24 чэрвеня – ТБ
© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкСцяг ЕС каля будынка прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Маскве
© Sputnik / Владимир Астапкович
/ Падпісацца
Чарговы пакет рэстрыкцыяў ў дачыненні да беларускіх уладаў выкліканы інцыдэнтам з самалётам авіякампаніі Ryanair, які быў вымушаны сесці ў аэрапорце беларускай сталіцы.
МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Прадстаўнікі Еўрасаюза ў сераду ўзгаднілі эканамічныя санкцыі супраць беларускіх уладаў, паведаміў тэлеканал Euronews.
"Паслы ЕС толькі што ўхвалілі сектаральныя санкцыі ў дачыненні да фінансавага, нафтавага, тытунёвага і калійнага сектараў Беларусі", - напісала ў Twitter журналіст Euronews Эфі Каўтсакоста.
Па словах палітычнага аглядальніка канала, еўрапейскія сектаральныя эканамічныя санкцыі пачнуць дзейнічаць у чацвер 24 чэрвеня.
EU Ambassadors just approved the sectoral sanctions on #Belarus’ financial, oil, tobacco and potash sectors. These are going to be adopted tomorrow in the context of #EUCO.
— Efi Koutsokosta (@Efkouts) June 23, 2021
Новыя санкцыі супраць Мінска
ЕС уводзіць санкцыі супраць цэлых сектараў беларускай эканомікі пасля інцыдэнту з прызямленнем у Мінску самалёта авіякампаніі Ryanair.
Пасажырскі лайнер накіроўваўся па маршруце Афіны - Вільнюс, але пасля паведамлення ад беларускіх уладаў аб атрыманні пагрозы выбуху самалёта быў вымушаны здзейсніць пасадку. Пасля праверкі дакументаў у аэрапорце беларускай сталіцы затрымалі беларускага грамадзяніна Рамана Пратасевіча і грамадзянку РФ Сафію Сапегу.
У пачатку гэтага тыдня міністры замежных спраў ЕС у Брусэлі ўхвалілі пакет санкцый супраць беларускіх уладаў. У чацвер санкцыі будуць абмяркоўвацца на пасяджэнні Еўрапейскага Савета.
Еўрапейскія ўлады на гэтым тыдні ўключылі ў беларускі санкцыйных спіс 78 фізічных асоб і восем арганізацый. Зараз пад абмежавальныя меры ў сукупнасці патрапілі 166 фізічных асоб і 15 арганізацый з Беларусі.
У сваю чаргу ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб. Санкцыйныя спісы ўслед за ЕС і ЗША пашырылі таксама Вялікабрытанія і Канада.
Чытайце таксама:
- Галоўчанка аб чацвёртым пакеце санкцый ЕС: без адказу не пакінем
- Новыя санкцыі ЕС па Беларусі ўступілі ў сілу
- ЗША, Вялікабрытанія і Канада сінхронна з ЕС увялі санкцыі па Беларусі