12:51 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.48
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
6030

Музычная прэмія ладзіцца намаганнямі "Еўрарадыё" і пройдзе ўжо ў чацвёрты раз.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Музычная прэмія "Даём рады" пройдзе ўжо ў чацвёрты раз, мерапрыемства адбудзецца 27 лютага ў мінскім клубе Re:Public, распавялі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Падчас уручэння музычнай прэміі выступяць Neuro Dubel, "Дай дарогу", Dzieciuki і:B:N:.

"2015-ы выдаўся, як заўсёды, неадназначным у музычным плане, але багатым на рэлізы і бурлівым. За сыходзячы год нашы музыкі запісалі больш за 120 альбомаў — нечыя славутыя імёны сплылі ў беларускую музычную Лету, а нехта толькі паспеў заявіць пра сябе больш ці менш удала. Мы ўважліва сачылі за падзеямі і гатовыя раздаць усім па заслугах", — распавялі арганізатары музычнай прэміі.

Традыцыйна фестываль "Даём рады" збірае лепшыя каманды беларускай альтэрнатыўнай сцэны па выніках мінулага году.

Уручэнне прэміі "Даём рады" пройдзе 27 лютага ў мінскім клубе Re:public, пачатак у 17:30. Кошт квіткоў складае ад 170 тыс. (танцпляц) да 220 тыс. (месца за столікам) рублёў. 

Тэги:
Стыль жыцця, Узнагароды і прэміі, Музычныя жанры, Музыка, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы