22:28 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Амерыканскі гурт The Neighbourhood

The Neighbourhood: памнажэнне падабайкамі

© Фото: Прадастаўлена арганізатарамі канцэрту
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
30260

Сацыяльныя сеткі накрыла хваля "хвастаў" з набытымі квіткамі на дэбютны канцэрт зорак у Мінску, а тынэйджары звярнуліся з просьбай да Дзеда Мароза.

МІНСК, 8 лют — sputnik. Беларускія школьнікі ў чаканні выступлення The Neighbourhood, які адбудзецца 27 лютага 2016 года,  у Мінску зладзілі флэшмоб у сацсетках.

Амерыканскі гурт The Neighbourhood
© Фото: прадастаўлена арганізатарамі канцэрту

Прыхільнікі The NBHD з Беларусі ідуць у нагу з усім светам: прытрымліваюцца пэўнага стылю, з трапятаннем чакаюць кожнай новай песні і, вядома, масава скупляюць квіткі на канцэрт.

"Спраўдзілася мая мара", "Плакала ад шчасця, калі даведалася пра канцэрт", "Я такі шчаслівы, я так рады, што ў мяне ёсць ты" — гэта толькі нешматлікія з апісанняў да фота з першымі набытымі білетамі.

На канцэрт збіраюцца прыехаць прыхільнікі з усіх гарадоў Беларусі, у сетках ужо шукаюць спадарожнікаў на доўгачаканае шоу. Сваіх куміраў меламаны жадаюць сустрэць флэшмобам: апрануцца выключна ў чорна-белых танах, у стылі кліпаў і фота групы.

Амерыканскі гурт The Neighbourhood
© Фото: прадастаўлена арганізатарамі канцэрту

Амерыканскі гурт, які гучна заявіў пра сябе чарты таму ва ўсім свеце, выступіць у беларускай сталіцы ўпершыню. Зусім нядаўна калектыў выпусціў свой другі поўнафарматны альбом Wiped out! Такім чынам, сэт-ліст будзе складацца з песень абедзвюх альбомаў гурта.

"Нэйбы" папулярныя па ўсім свеце. Іх канцэрт у Мінску чакаюць ані не менш, чым у якім-небудзь Лос-Анжэлесе. Калі ў маёй гімназіі даведаліся пра канцэрт, усе былі ў шоку і тыдзень гаварылі толькі пра гэта. Гурт слухаюць многія мае сябры. Я б не сказала, што гэта толькі хіпстэры, проста падлеткі. Ўсім падабаюцца тэксты "нэйбаў". Амаль кожны дзень у стужцы твітэра або інстаграма я бачу ў сяброў цытаты з іх песень. Больш за ўсё я люблю R.I.P. 2 My Youth і Sweater Weather. Дарагі Санта, падары мне квіток на канцэрт The NBHD!", — вось такое жаданне ў Леры Русецкай, вучаніцы 8 класа гімназіі № 1 г. Барысава.

Першы беларускі канцэрт The Neighbourhood адбудзецца 27 лютага ў сталічным Prime Hall, кошт квіткоў складае ад 600 да 850 тыс рублёў.  

Тэги:
канцэрт, музычная падзея, Музычныя жанры, Стыль жыцця, Музыка, The Neighbourhood, Prime-Hall, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы