23:25 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Кветкі

Мастацкі плэнэр “Пачаткі-2” адбудзецца ў Друі

© Flickr/ kennysarmy
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
10520

16 ліпеня кляштар пры парафіі Святой Тройцы ў Друі расчыняе свае дзверы людзям мастацтва. Сёлета ў пленэры “Пачаткі-2” возьмуць удзел 30 мастакоў нашай краіны.

МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Другі раз распачынае працу мастацкі плэнэр у Друі. Ладзіцца ён з ініцыятывы пробашча парафіі ксяндза Сяргея Сурыновіча.

"Асноўная мэта плэнэру ў старажытных мурах — дыялог рэлігіі і мастацтва", — піша на сваёй старонцы ў ФБ ксёндз Сяргей Сурыновіч.

Падчас пленэру запланаваныя даклады, выступы музыкаў, сустрэча з беларускай пісменніцай Ірынай Жарнасек, выстава па заканчэнні плэнэру ў памяшканні кляштару.

16 ліпеня ў 18 гадзін выставу адкрые архімандрыт БГКЦ Сяргей Гаек. На імшы ў дзень заканчэння мастацкага плэнэру чакаюць біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча.

У дзень адкрыцця плэнэру адбудзецца канцэрт класічнай музыкі, а 24 ліпеня, па заканчэнні плэнэру — выступ гурта традыцыйнага жаночага спеву "Рутвіца" з Мінска.

Усім ахвотным узяць удзел у плэнэры нагадваюць, што Друя знаходзіцца ў памежнай зоне, таму пры сабе неабходна мець пашпарт і дазвол на ўезд у памежную зону — яго можна набыць у аддзяленнях "Беларусбанка", каштуе дазвол 4 руб. 20 кап. (альбо 42 000) і выдаецца на год.

Тэги:
Мастацкі плэнэр, Мастацтва, Друя, Браслаўскі раён, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы