07:23 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3830

Фестываль таксама наведаюць "Оле-Лукойе", Re1ikt, "Ветах", Паліна Рэспубліка.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Восьмы штогадовы фолк-фестываль "Камяніца" пройдзе 10 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам. Хэдлайнерамі "Камяніцы 2016" будуць этна-трыа "Троіца" і Іна Жаланная, распавялі Sputnik арганізатары фестывалю.

Іна Жаланная — расійская спявачка выканаўца world music з сусветным імем, для якой гэта будзе першы прыезд у Беларусь. Іна з гуртом прадставіць свой апошні альбом "Изворот", запісаны пры ўдзеле Трэя Гана, бас-гітарыста King Crimson. Таксама на фестывалі выступяць фолк-рокеры "Тарута" (Украіна), этна-трансавы калектыў "Оле-Лукойе" (Расія), рок-гурт Re1ikt (Беларусь), фолк-ансамбль "Ветах" (Беларусь), спявачка Паліна Рэспубліка (Беларусь) і іншыя музыкі.

"Кожны год пры выбары артыстаў мы намагаемся спалучаць лепшых беларускіх фолк-выканаўцаў з якаснымі замежнымі, пажадана не выступаўшымі ў Беларусі. Сёлета баланс практычна ідэальны — "Троіца" і Іна Жаланная — гэта выдатная пара хэдлайнераў, пра якую можа марыць любы сур'ёзны этнічны фестываль", — адзначае каардынатар фестывалю Сяргей Чэгрынец.

Фолк-фестываль "Камяніца" ўпершыню адбыўся ў 2009 годзе і з таго часу стаў адным з галоўных мерапрыемстваў для тых, хто цікавіцца беларускай нацыянальнай культурай — ад старадаўніх традыцый да сучасных інтэрпрэтацый, ад музыкі да рамёстваў і танцаў. Грошы ад фестывалю ідуць наўпрост на рахункі музею, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў.

Фестываль "Камяніца" адбудзецца 10 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту; кошт квіткоў складае: 10 рублёў, студэнты — 7 рублёў, школьнікі — 5 рублёў. Для дашкольнікаў і гледачоў у поўных нацыянальных убраннях (ад абутку да галаўнога ўбора) уваход вольны.

Тэги:
Фестываль, Музычныя жанры, Музыка, Музей народнай архітэктуры і побыту, Беларусь

Галоўныя тэмы