Тыдні Германіі 2016 адбудуцца ў Беларусі

© Flickr / m.a.r.c.Начны Берлін, архіўнае фота
Начны Берлін, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тыдні Германіі, якія ўжо сталі добрай традыцыяй і праводзяцца на працягу ўжо больш як 10 гадоў, пачнуцца на гэтым тыдні і працягнуцца да кастрычніка 2016 г.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія запрашае наведаць мерапрыемствы ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з культурай, мовай і грамадствам Германіі.

Праграма вызначаецца разнастайнасцю: сярод мерапрыемстваў шасці захапляючых тыдняў, што ўключаюць кінапаказы і тэатральныя пастаноўкі — канцэрты і паэтычны слэм, літаратурны калаж, аўтарскія чытанні, выставы, майстар-класы і семінары на актуальныя тэмы ў 11 гарадах Рэспублікі Беларусь, кожны знойдзе што-небудзь сабе па гусце.

Сёлета адзначаецца асаблівы юбілей: 17 кастрычніка ў 10-ы раз стартуе Тыдзень нямецкай мовы і культуры ў Брэсце, які за гэты час стаў неад'емнай часткай Тыдняў Германіі, а таксама нямецкіх праектаў у сферы культуры ў Беларусі.

Тыдні Германіі праводзяцца Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія сумесна з германскімі культурнымі пасярэднікамі і арганізацыямі ў галіне культуры ў Беларусі ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі.

Тыдні Германіі сёлета пачнуцца 15 верасня і працягнуцца да 31 кастрычніка 2016 г.

 

Стужка навiн
0