22:23 18 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Пачатак здымачнага працэсу

Кінастужка "Сляды на вадзе" выйдзе ў пракат 23 лютага

© Photo : Архіў Аляксандра Анісімава
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
5510

Прэм'ера карціны "Сляды на вадзе" кінастудыі "Беларусьфільм" адбудзецца 21 лютага, а з 23 яна пачне дэманстравацца ў кінатэатрых краіны.

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Закрыты паказ мастацкага фільма "Сляды на вадзе" адбыўся 5 студзеня, а прэм'ерны запланаваны на 21 лютага, паведаміў Sputnik рэжысёр фільма Аляксандр Анісамаў.

Паказ адбудзеццца ў кінатэатры "Масква" для вельмі спецыфічнага гледача — супрацоўнікаў беларускай міліцыі, стагоддзю якой і прысвечаны фільм. 

Здымалася кінастужка "Беларусьфільмам" па заказе Міністэрства культуры рэспублікі. А ў аснову сюжэту лёг раман прафесара, доктара гістарычных навук, палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Мікалая Ільінскага.

Атрымалася захапляльная мастацкая рэпрадукцыя барацьбы беларускай міліцыі з бандытамі ў першыя пасляваенныя гады, поўная вострых жыццёвых сітуацый. 

Фільм цалкам айчынны, зняты ў Беларусі і пры ўдзеле толькі беларускіх артыстаў. Галоўныя ролі выконваюць Арцём Курэнь, Пётр Юрчанкоў, Вераніка Пляшкевіч, Таццяна Чардынцава, Сергей Юрэвіч.

Хранаметраж стужкі складае 100 хвілін. Трэйлер карціны размешчаны ў сетцы інтэрнэт.

По теме

Стартаваў тэлесерыял "Гісторыя міліцыі ў асобах"
Тэги:
Кіно, Беларусьфільм, Аляксандр Анісімаў, Беларусь

Галоўныя тэмы