Падвойны юбілей: гурту "Палац" — 25, Алегу Хаменку — 50

© Photo : ultra-music.comЛідэр гурта "Палац" Алег Хаменка
Лідэр гурта Палац Алег Хаменка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лідэр і адзін з заснавальнікаў гурта "Палац" Алег Хаменка лічыць, што 25 гадоў для групы – гэта зусім не мяжа.

МІНСК, 20 сту – Sputnik. Юбілейный канцэрт “Палацу” адбудзецца 4 красавіка ў бровары “Друзья”, у Дзень нараджэння Алега Хаменкі, распавялі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Гасцям юбілейнага канцэрта гурт падрыхтаваў сюрпрызы. Так, да прыкладу, на канцэрт запрошаны ўсе, хто так ці інакш за 25 гадоў меў дачыненне да творчасці "Палацу".

Са слоў музыкаў, да юбілею гурт падыходзіць з хваляваннем, але не без нотак гонару.

Аб'ядноўваючы народныя песні з сучасным гучаннем, гурт знайшоў свой, уласцівы толькі яму, пазнавальны стыль.

"Нам падавалася, што калі б культура Беларусі не знішчалася савецкай уладай на працягу 20-га стагоддзя, то беларуская музыка была б менавіта такой, як граем мы. Мы бачылі, што кожны выбітны гурт у свеце грае ў сваёй, уласцівай толькі яму стылістыцы", — распавядае Алег Хаменка.

Сёлета гурту спаўняецца 25 гадоў. Алег Хаменка лічыць, што гэта не такі ўжо і вялікі тэрмін для калектыву.

"Разважаючы пра тое, што значыць для гурта дата ў 25 год, напэўна, трэба ўзважваць у параўнанні. Калі параўноўваць з Rolling Stones, якім у гэтым годзе 55 — то вельмі мала. Сёння мне здаецца, што любы музычны гурт мусіць спадзявацца на актыўную творчую працу не менш чым 30 год", — лічыць Хаменка.

Гурт "Палац" вядомы спалучэннем фолка з сучаснымі музычнымі кірункамі і стварэннем новага стылю ў музыцы фолк-мадэрн на пачатку 90-х.

Лидер группы Палац Олег Хоменко - Sputnik Беларусь
Радыё
Алег Хаменка пра юбілейны канцэрт гурта "Палац"

Перадгісторыя гурта пачалася ў 1987 годзе, калі Алег Хаменка вярнуўся з арміі і пазнаёміўся з Юрыем Выдронком, які і запрасіў яго ў паўпрафесійны калектыў. Гурт пачаў граць хард-рокавую праграму, паралельна выступаючы як кавер-бэнд на вяселлях і працуючы над уласным матэрыялам. Калі было напісана дастаткова аўтарскіх песень, гурт перайменаваўся ў "Палац" у 1992 годзе.

Павіншаваць "Палац" з 25-цігоддзем, а Алега Хаменку з 50-годдзем можна будзе 4 красавіка ў бровары "Друзья". Пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 20 да 30 рублёў. 

Стужка навiн
0