01:26 24 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.37
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1910

26 студзеня Беларуская дзяржаўная філармонія распачынае ў Бабруйску серыю канцэртаў "З любоўю да роднага краю". Мерапрыемствы прымеркаваны да атрымання горадам на Бярэзіне статусу культурнай сталіцы Беларусі.

МІНСК, 26 сту — Sputnik. Сёння перад бабруйчанамі выступіць народны артыст Беларусі піяніст Ігар Алоўнікаў. Сімвалічна, што менавіта ён распачынае карцэрты ў школе мастацтваў, якая носіць імя яго бацькі кампазітара Уладзіміра Алоўнікава.

Літаральна ўсе канцэрты пройдуць у дзіцячай школе мастацтваў №2 імя У. Алоўнікава.

На працягу года запланавана выступленне шасці вядомых калектываў і выканаўцаў.

У сакавіку перад бабруйчанамі выступіць Мінскі струнны квартэт. У красавіку ў культурную сталіцу-2017 прыедзе лаўрэат міжнародных конкурсаў салістка Нэлі Душчынская. Баяніст Уладзіслаў Плігаўка наведае горад на Бярэзіне ў кастрычніку. У снежні ў Бабруйску адбудуцца канцэрты фартэпіяннага дуэта Наталлі Громавай і Валерыя Баравікова, а таксама ансамбля салістаў пад кіраўніцтвам Ігара Іванова.

Тэги:
Культурная сталіца, Беларуская дзяржаўная філармонія, Бабруйск

Галоўныя тэмы