17:58 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Наведвальнікі фатаграфуюць рэдкія віды архідэй ў мінскім Батанічным садзе

Батанічны сад запрашае на выставу жывых экзатычных матылькоў

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
720

Навокал снег і сцюжа, а ў Батанічным садзе лётаюць матылькі і квітнеюць архідэі.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае на ўнікальную выставу "Жывых экзатычных матылькоў" з 4 па 19 лютага 2017 года.

Арганізатары ўдакладняюць, што "выстава пройдзе ва ўнікальнай экспазіцыйнай аранжарэі трапічных і субтрапічных раслін Цэнтральнага батанічнага саду".

Наведвальнікі змогуць убачыць найпрыгажэйшых матылькоў з усіх куткоў планеты — ад джунгляў Амазонкі да архіпелагаў Акіяніі. Толькі ў аранжарэі трапічных раслін батанічнага саду можна ўбачыць квітнеючыя расліны і матылькоў адначасова ў разгар зімы.

Таксама наведвальнікам будзе прадстаўлена магчымасць рабіць фотаздымкі і здымаць відэа.

Уваход 6 рублёў для ўсіх жадаючых, дзеці да 6 год бясплатна.

Тэги:
матылькі, кветкі, Выстава, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы