07:33 13 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Музей Я. Купалы у Мінску

Музей Купалы запрашае на выставу фінскага мастака Ары Юхані Хар’ю

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3310

Выстава пазнаёміць з яркім і самабытным прадстаўніком сучаснага фінскага выяўленчага мастацтва, якое здаўна годна ўвайшло ў сусветны мастацкі кантэкст.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 9 лютага распачынае прэзентацыю персанальнай выставы фінскага мастака Ары Юхані Хар'ю.

Па словах арганізатараў, месца для эскпанавання выставы "Адлюстраванне" абрана адмыслова, бо аповяд аб кароткай вандроўцы Янкі Купалы ў Фінляндыю ў 1910 годзе — адзін з першых беларускіх нарысаў "З Фінляндыі" і цудоўны верш "Над Іматрай", натхнёны прыгажосцю і велічнасцю вадаспада на рацэ Вуоксе.

"Паэтычны аповед беларускага песняра аб вандроўцы па "Фіншчыне дзіўнай", якую ён ставіў у прыклад ашчаднага і паважнага стаўлення да роднай зямлі, яе гісторыі і культуры — гэта своеасаблівае адлюстраванне першых культурных кантактаў паміж беларускім і фінскім народамі", — лічаць у музеі.

Дарэчы, музей Купалы ў свой час паслужыў месцам прэзентацыі перакладу фінскага эпасу "Калевала" на беларускую мову.

Ары Юхані Хар'ю (1954) атрымаў мастацкую адукацыю ў Свабодным мастацкім інстытуце (Хельсінкі) і Мастацкім інстытуце Лімінка. Піша алеем, акварэллю, стварае графіку, кніжныя ілюстрацыі. Выставы праходзілі ў галерэях Фінляндыі, Расіі, Турцыі, Швецыі. Працы мастака захоўваюцца ў калекцыі Саюза графікаў горада Вааса (Фінляндыя), Мардоўскага рэспубліканскага музея выяўленчага мастацтва імя С. Д. Эрзі, прыватных зборах ЗША, Расіі, Швецыя, Іспаніі, Турцыі, Азербайджана і Фінляндыі.

Праект прымеркаваны да 100-годдзя дзяржаўнай незалежнасці Фінляндыі і 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Фінляндскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.

Месца правядзення выставы: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Пачатак 9 лютага 2017 года а 17-й гадзіне.

Наведаць выставу можна да 1 сакавіка 2017 года.

По теме

Музей Янкі Купалы праводзіць аўкцыён у падтрымку дзяцей з аўтызмам
Тэги:
Выстава карцін, мастацтва, мастакі, Выстава, Выяўленчае мастацтва, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Фінляндыя, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы