10:45 15 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.40
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1720

Хоць самы старажытны храм Гродна на самой справе называецца Барыса-Глебскі, усім больш вядомы як "Каложскі" ці "Каложа". Гэта назва дала імя не толькі вуліцы, парку, але і міжнароднаму фестывалю.

МІНСК, 6 лют — Sputnik. 8 лютага ў Гродна распачнецца Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест". Гэты форум ужо ў шаснаццаты раз збірае ў Гродна як царкоўныя, так і свецкія калектывы. Не першы раз у сценах Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора выступяць хары з Румыніі, Сербіі, Арменіі, Расіі, Украіны і многіх іншых краін — усяго больш 40 калектываў.

Адкрыццё і завяршэнне форуму пройдуць на сцэне Гродзенскага драматычнага тэатра.

І хоць выступаюць калектывы на розных пляцоўкаў Гродна, назву фестывалю даў самы старажытны праваслаўны храм, які захаваўся і дзейнічае ў Беларусі.

Барыса-Глебская царква больш вядома ўсім як Каложская ці Каложа. Паходжанне назвы старажытнага храма пайшло з пятнаццатага стагоддзя, калі палонныя з пскоўскага прыгараду Каложы аднавілі разбураную татарамі Барысаглебскую царкву. Так зараз завецца не толькі храм, манастыр, але і  вуліца і парк Гродна.

У рамках Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест" 6 лютага адкрыецца выстава работ Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Прамень". У экспазіцыі прадстаўлены работы двух узорных калектываў — студыі выяўленчага мастацтва "Чароўная палітра" і студыі мастацкай керамікі "Казачная гліна".

Тэги:
Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест, Гродна

Галоўныя тэмы