12:05 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3610

Праекты рэканструкцыі пасляваеннага Мінска і замалёўкі Лангбарда пакажуць на выставе.

МІНСК, 18 лют — Sputnik. Архітэктурную спадчыну выбітнага дойліда Іосіфа Лангбарда прадставіць выстава ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамілі ў музеі.

Адкрыццё выставы "Мінск Іосіфа Лангбарда", прысвечанай 950-годдзю Мінска, а таксама 135-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, доктара архітэктуры Іосіфа Лангбарда адбудзецца 22 лютага.

У экспазіцыі прадстаўлены рэдкія архіўныя матэрыялы, дакументальныя фатаграфіі, архітэктурныя замалёўкі, акварэльныя малюнкі, а таксама ўнікальныя знаходкі, выяўленыя падчас будаўніча-рамонтных работ у Доме ўраду ў Мінску.

Творчасць І. Лангбарда аказала значны ўплыў на архітэктуру Мінска 1930-х гадоў. У гэты перыяд дойлід стварае праекты, дзе найбольш поўна раскрыліся яго здольнасці: Дом Чырвонай Арміі (1934-39), Вялікі тэатр оперы і балета (1933-37), галоўны корпус Акадэміі навук БССР (1935-40), Дом урада (1930- 1934).

Дзіўным чынам, мінскія збудаванні Іосіфа Лангбарда перажылі Вялікую Айчынную вайну. Унікальныя фонды Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі раскрываюць перад наведвальнікам этапы будаўніцтва і рэканструкцыі праектаў І. Г. Лангбарда.

Сярод прадстаўленых матэрыялаў асаблівую цікавасць выклікаюць чарцяжы і малюнкі інтэр'ераў будынкаў, праекты рэканструкцыі пасляваеннага Мінска, замалёўкі архітэктурных фантазій І. Лангбарда, фатаграфіі з сямейнага архіва.

Акрамя магчымасці дакрануцца да гісторыі мінскай архітэктуры, наведвальнікі змогуць паглядзець дакументальны фільм пра І. Лангбарда (рэж. А. Лукашэвіч, А. Аляксееў).

По теме

Іосіф Лангбард: 135 год з дня нараджэння славутага архітэктара
Тэги:
выстава, гісторыя, архітэктура, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Іосіф Лангбард, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы