У Мінску ўпершыню паставяць мюзікл па п'есе дзіцяці з аўтызмам

© PixabayТэатральная сцэна
Тэатральная сцэна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
П'еса "Чыгунка" напісаная на беларускай мове 9-гадовым асаблівым дзіцем Кастусём Жыбулем.

МІНСК, 14 сак — Sputnik. У Мінску паставяць музычную казку "Чыгунка" паводле п'есы 9-гадовага дзіцяці з аўтызмам. Прэм'ерны паказ спектакля адбудзецца 2 красавіка ў Палацы культуры ветэранаў, паведамілі арганізатары.

Тэатральная сцэна - Sputnik Беларусь
Свет вачыма падлетка з аўтызмам пакажа НЦСМ у сваім спектаклі

Прэм'ера музычнай казкі-імправізацыі прымеркавана да Сусветнага дня інфармавання аб праблеме аўтызму. Пастаноўка закліканая прыцягнуць шырокую ўвагу да праблемы аўтызму і даць асаблівым дзецям магчымасць адчуць сябе часткай грамадства.

На думку арганізатараў, спектакль будзе цікавы як маленькім гледачам, так і іх бацькам. Пастаноўка распавядае пра сяброўства, сям'ю, дабро і права на памылку. У "Чыгунцы" шмат іншасказанняў, адсылак да вядомых твораў, у тым ліку Янкі Маўра, Карнея Чукоўскага, Люіса Кэрала і Уільяма Шэкспіра. У п'есе падкрэсліваецца ўнікальнасць кожнага чалавека, уменне паважаць і прымаць асаблівасці іншых людзей.

Нагадаем, п'еса "Чыгунка" напісаная на беларускай мове 9-гадовым асаблівым дзіцем Кастусём Жыбулем. Казка раней была прызнана адной з лепшых на конкурсе творчых прац "Купаляняты", які праводзіў Дзяржаўны літаратурны музей імя Я. Купалы пры падтрымцы Міністэрства культуры.

Дзе: Палац культуры ветэранаў

Калі: 2 красавіка ў 11.30 і 18.00

Квіткі можна набыць у касе Палаца ветэранаў

Стужка навiн
0