15:55 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Кінатэатр, архіўнае фота

Лепшае беларускае незалежнае кароткаметражнае кіно пакажуць у Мінску

© Flickr/ Benjamin Linh VU
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1220

Праект "Незалежны Позірк" пакажа ў Мінску лепшыя беларускія кароткаметражныя фільмы.

МІНСК, 14 сак — Sputnik. Дом Кіно з 16 да 19 сакавіка прэзентуе паказы праетка "Незалежны позірк", кінаальманаха лепшых кароткаметражных незалежных беларускіх рэжысёраў, паведамілі ў "Кінавідэапракаце".

Паводле словаў арганізатараў, у гэтым годзе ў рамках праекта, які праходзіць ужо ў другі раз, у гледачоў будзе магчымасць убачыць фільмы-ўдзельнікі і лаўрэаты ММКФ "Лістапад" і іншых міжнародных фестываляў "Душы мёртвыя", "Саламанку" і "Дваццацьшаснаццаць".

"У беларускім кіно зараз з'яўляюцца цудоўныя работы, знятыя незалежна, без падтрымкі дзяржавы і буйных кампаній. Фільмы актыўна ўдзельнічаюць у фестывалях у Беларусі і за мяжой, але хацелася б, каб і ў масавай аўдыторыі была магчымасць з імі пазнаёміцца. Мы ўпэўненыя, што гледачоў, якія прыйдуць на паказ, чакаюць кінематаграфічныя адкрыцці", — кажа куратар праекта Мікалай Лаўранюк.

На прэзентацыі праекта 16 сакавіка у 19:00 фільмы прадставяць аўтары, у гледачоў будзе магчымасць абмеркаваць з імі ўбачаныя працы.

З 30 сакавіка па 2 красавіка ў рамках праекта "Незалежны Позірк" у кінатэатры "Беларусь" пройдзе рэтраспектыва фільма "Каханне і партнёрства" Мікіты Лаўрэцкага, лідэра беларускага незалежнага "мамблкора".

Калі: 16-19 сакавіка ў 19:00 

Дзе: Дом кіно вул. Талбухіна, 18

Тэги:
кіно, Маладое беларускае кіно, "Кінавідэапракат", Мінск

Галоўныя тэмы