14:36 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1810

"Прывід у даспехах" са Скарлет Ёхансан, а таксама Бі-2, "Спеўны сход" і некаторыя іншыя падставы выбрацца ў выхадныя з дома - у аглядзе культурных падзей ад Sputnik.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Калі прырода не надумае жартаваць 1 красаівка і парадуе абяцаным цёплым надвор'ем, то ідэальным баўленнем часу на выхадных стануць пешыя, веласіпедныя або шашлычныя (каму што бліжэй) вылазкі.

Калі ж душа ўсё ж такі просіць нейкіх больш вострых уражанняў, то ў арсенале застаюцца кіно, канцэрты і разнастайныя відовішчныя забавы.

"Прывід у даспехах"

На тыдні ў пракат выйшла фантастычная стужка Руперта Сандэрса "Прывід ў даспехах". Гэта фантазія на тэму адной з галоўных фобій сучаснага чалавека: тэхналогіі наступаюць. У Сандэрса кібертэхналогіі падпарадкавалі сабе ўсе сферы жыцця, у віртуальную прастору зрушыліся і злачынцы. Галоўная інтрыга фільма — ці зможа кібарг — кіраўнік элітнага падраздзялення паліцыі злавіць магутнага хакера. Дзеля таго, каб даведацца пра адказ, а таксама палюбавацца красуняй Скарлет Ёхансан, якая выконвае адну з галоўных роляў, уласна і можна схадзіць на "Прывід у даспехах".

Бі-2 на "Мінск-Арэне"

Новую канцэртную праграму "THE BEST OF" выхадцы з беларускага Бабруйска "Бі-2" прэзентавалі мінулай восенню. Праехалі турам па Расіі, і ў гэтую нядзелю гатовыя сыграць для мінскай публікі.

Солисты группы Би-2 Шура и Лева (слева направо на первом плане)
© Sputnik / Виталий Белоусов
Гурт "БИ-2"

Арганізатары анансуюць, што са сцэны "Мінск-Арэны" прагучаць больш за дваццаць хітоў, створаных за ўсю гісторыю існавання гурта. Прычым некаторыя з кампазіцый не гучалі са сцэны больш за 10 гадоў…

Дзе: "Мінск-Арэна".

Калі: 2 красавіка ў 19:00.

Кошт квіткоў — ад 50 рублёў.

Вясновы "Спеўны сход"

Сабрацца ў добрай кампаніі і паспяваць у радасць і з сэнсам — такую магчымасць прапануюць арганізатары "Спеўнага сходу" ў нядзелю. Ідэя такіх вечарын у тым, каб людзі сустракаліся і знаёміліся, а заадно спявалі беларускія песні.

Девушки поют народные песни на Гуканне вясны
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзеўчыны спяваюць народныя песні

У праграме "сходу" выступ фальклорнага гурту з Полацку "Варган". Полацкія музыканты прадставяць праграму народных песень Віцебшчыны. Акрамя таго, запланаваны некалькі майстар-класаў, а таксама знаёмства з народнымі вясновымі песнямі і сумесныя спевы.

Дзе: кафэ "Грай".

Калі: у нядзелю ў 18:00.

Уваход вольны.

Інфармацыйна-дабрачынныя канцэрты і майстар-класы

2 красавіка ў свеце адзначаецца Дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму. З гэтай нагоды ў нядзелю ў шэрагу гандлёвых цэнтраў Мінска запланаваны вялікія інфармацыйна-пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы. Будуць і майстар-класы для дзяцей, і вялікія танцавальныя флэшмобы, і музычныя сэты ад беларускіх артыстаў.

У ГЦ "Замак", да прыкладу, у 15:30 будуць спяваць "Лепрыконсы", у ТЗЦ "Galleria Minsk" — Георгій Калдун, а ў "Сталіцы" ў гэты ж час — гурт Kiwi Band.

О детях-аутистах снят необычный фотопроект, увидеть который можно 1 апреля в Национальном художественном музее
© Photo : Мария Шевченко
Пра дзяцей-аўтыстаў зняты незвычайны фотапраект, убачыць які можна 1 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі

Акрамя забаўляльнага складніка ў праграму акцыі ўключаны выступленні кіраўнікоў аб'яднання "Дзеці. Аўтызм. Бацькі", Мінгарвыканкама і ЮНІСЕФ.

Дзе: гандлёвыя цэнтры Мінска "Замак", "Сталіца", "Galleria Minsk" і ARENAcity.

Калі: у нядзелю з 14:00.

Уваход вольны.

Рок-барахолка

Самая дзіўная, як яе пазіцыянуюць арганізатары, барахолка для меламанаў, моднікаў, рамантыкаў і дэкадэнтаў адбудзецца ў культурным цэнтры "Корпус" у нядзелю. Можна будзе падарыць, знайсці, абмяняцца і купіць карысныя і бескарысныя рэчы, у тым ліку вопратку, аксэсуары і прадметы дэкору. Акрамя гэтага, можна будзе нясумна правесці час за гульнямі ў настолкі з Домам Фішэра і зносінамі за кубачкам кавы, паглядзець нямое кіно.

Дзе: культурны цэнтр "Корпус".

Калі: у нядзелю з 14:00.

Уваход вольны.

Тэги:
аўтызм, кіно, Дабрачыннасць, канцэрт, Святочныя і выхадныя дні, Мінск

Галоўныя тэмы