06:06 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3420

"Бібліяноч" ладзяць, каб зрабіць чытанне больш папулярным і каб людзі не баяліся хадзіць у бібліятэкі.

МІНСК, 5 кра — Sputnik. У Мінску 21 красавіка пройдзе ўжо другая "Бібліяноч-2017". Акцыю падтрымалі сем бібліятэк, якія абралі свае арыгінальныя тэмы.

Поводле словаў арганізатараў, "Бібліяноч" будзе праходзіць з 19:00 да 23:00.

Дакладна вядома, што 21 красавіка а 20 гадзіне пройдзе бясплатная экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы — усіх клічуць паглядзець на начны горад з вышыні птушынага палёту.

Расклад мерапрыемстваў можна знайсці ў групе "УКантакце". Уваход на мерапрыемствы ва ўсіх кропках будзе вольны.

Нагадаем, "Бібліяноч" ладзяць, каб зрабіць чытанне больш папулярным і каб людзі не баяліся хадзіць у бібліятэкі. У 2015 годзе ўпершыню акцыю зладзілі ў Беларусі. У 2016 годзе ў свяце ў Мінску ўдзельнічалі чатыры бібліятэкі.

Тэги:
Кнігі, Бібліятэкі, Бібліяноч, Мінск

Галоўныя тэмы